У Мінску хірургі прааперыравалі мужчыну, які ў гэты час быў у іншай бальніцы
60‑гадоваму пацыенту з ракам прастаты зрабілі дыстанцыйную аперацыю. Мужчына знаходзіўся ў адной бальніцы, а хірургі кіравалі робатам з другой.

Пацыент знаходзіўся ў Мінскім навукова-практычным цэнтры хірургіі, транспланталогіі і гематалогіі. Побач з ім была медыцынская брыгада, якая дапамагала праводзіць аперацыю і кантралявала яе ход. А хірургі кіравалі робатам з Мінскай абласной клінічнай бальніцы, піша Белта.
Падчас такой аперацыі хірург кіруе рухамі інструментаў робата. Паводле медыкаў, гэта дазваляе дакладна працаваць у вузкай прасторы, дзе звычайнымі хірургічнымі інструментамі дабрацца да патрэбнага органа складана.
Урачы таксама адзначаюць, што пасля аперацый з дапамогай робата пацыенты хутчэй аднаўляюцца. Паводле іх, выпіска магчымая ўжо на шостыя суткі. Калі выпішуць менавіта гэтага мужчыну, у паведамленні не ўдакладняецца.
У Мінскай абласной клінічнай бальніцы ўжо правялі дзясяткі аперацый з дапамогай робата. Для працы з абсталяваннем шэсць урачоў і дзве медсястры прайшлі навучанне ў Кітаі.
Цяпер чытаюць
«Людзі каментавалі, што сальманела ўвайшла ў чат». Беларус паехаў працаваць у Крэмніевую даліну — і стаў кулінарным блогерам на 28 мільярдаў праглядаў
Каментары