У Мінску 45‑гадовы мужчына зараўнаваў і моцна збіў сваю сужыцельку. Пра паступленне пацярпелай са шматлікімі траўмамі ў міліцыю паведамілі супрацоўнікі бальніцы.

Скрыншот з відэа
Сілавікі высветлілі, што сварка паміж парай пачалася са слоўнай спрэчкі, але неўзабаве перарасла ў гвалт. Мужчына біў жанчыну рукамі па розных частках цела, металічным кубкам па галаве, а таксама пагражаў ёй кухонным нажом.
Спалохаўшыся магчымых наступстваў, мужчына сам выклікаў пацярпелай хуткую дапамогу. Жанчына расказала, што сужыцель і раней яе біў, але яна шкадавала яго і не звярталася ў міліцыю.
У дачыненні да мужчыны распачалі крымінальную справу.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары