Грамадства44

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?

Праца — у гарадской студыі. Кажуць, што ў камандзе ёсць у тым ліку беларускія дальнабойшчыкі.

Ілюстрацыйны здымак. Фота: «Беларусь сегодня»

Бабруйск — горад тыктокераў?

Днямі на praca.by і ў сацсетках з'явілася незвычайная для Бабруйска вакансія — артыстка танцавальнага шоу ў TikTok.

«Адкрываем у Бабруйску ўласныя танцавальныя студыі і набіраем першыя каманды для вячэрніх шоу-эфіраў», — гаворыцца ў апісанні вакансіі.

Скрыншот: praca.by

Працадаўца апісвае гэта як сапраўдную працу ў медыя ў студыі разам з камандай па раскладзе — як у тэатры, толькі замест сцэны — жывы эфір.

Досвед не патрабуецца

Патрабаванні да кандыдатак — узрост ад 18 да 30 гадоў, пачуццё рытму і жаданне танчыць. Пры гэтым досвед у танцавальнай галіне не абавязковы.

Абяцаюць працаўладкаваць па працоўнай дамове. Аплатны выпрабавальны тэрмін — месяц.

Працаваць на студыі трэба па тры гадзіны на дзень, астатні час ёсць абавязак выходзіць анлайн з уласнага акаўнта з любога месца. Тыктокерам абяцаюць ад 1720 рублёў на рукі (каля $580) плюс 5% ад паступленняў падчас стрымаў.

З улікам бонусаў працадаўца мяркуе, што заробак можа даходзіць да 3010 рублёў чыстымі (да $1000).

А кантэнт 18+ дакладна здымаць не давядзецца?

На пытанне, ці не давядзецца весці не толькі танцавальныя стрымы ў тыктоку, але і нешта іншае з пазнакай 18+, у агенцтве запэўнілі, што ў іх усё празрыста і, натуральна, без інтыму.

Працадаўца называе сябе маладым афіцыйным агенцтвам ад TikTok, якое адкрылася толькі месяц назад.

Скрыншот: streamo.agency

Таксама ўдакладнілі, што пры неабходнасці працу тыктокера можна сумяшчаць з вучобай і іншай занятасцю. Кажуць, што ў іх камандзе ёсць у тым ліку беларускія дальнабойшчыкі.

Сярод абяцаных бонусаў (для тых, хто будзе працаваць на студыі ў Бабруйску) — абанемент у трэнажорную залу і квартальныя прэміі.

Каментары4

  • Дзеці лейтэнанта Шмідта
    06.11.2026
    Усе пагаджаліся паехаць у Бабруйск адразу. Бабруйск лічыўся выбітным, высокакультурным месцам
  • Працуем
    06.11.2026
    Сярога, гэта твой шанец. Зубы і 200 нарадаў купіш, усё як ты марыў.
  • У полковников едет крыша от токасириозных отношений
    06.11.2026
    Никто не заметил полковника на заднем плане?

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць