Грамадства1212

Ціханоўскі заявіў, што цяпер у кожным стрыме будзе ўключаць відэа з Мелказёравым па некалькі разоў

Ён апрацаваў відэа з Мікітам Мелказёравым і яго голас з дапамогай штучнага інтэлекту, каб нельга было паскардзіцца на парушэнне аўтарскіх правоў.

Скрыншот відэа: stranazhizni / YouTube

3 лістапада з ютуб-канала «Краіна для жыцця», на якім апошнім часам перыядычна з’яўляюцца новыя відэа блогера Сяргея Ціханоўскага, былі выдаленыя чатыры ролікі. Гаворка ідзе пра два стрымы і два відэа.

Прычынай стала выкарыстанне Ціханоўскім кавалкаў старога відэа з Мікітам Мелказёравым — папулярным блогерам, які памёр у снежні 2025 года. Ціханоўскі ў стрымах зноў і зноў уключаў той кавалак відэа, на якім Мелказёраў заклікае падпісацца на канал «Краіна для жыцця», дэманструючы падпісчыкам, што Мелказёраў падтрымлівае менавіта яго.

Той выпуск «Жыцця-маліны» быў апублікаваны ў снежні 2023 года, за паўтара года да выхаду Сяргея Ціханоўскага на волю.

У новым стрыме Ціханоўскі запэўнівае, што не атрымаў ніякіх папярэджанняў не выкарыстоўваць відэа Мікіты (каманда канала раней казала, што прасіла аб гэтым).

А тое, што ён уставіў 6 секунд з відэа «Жыцця-маліны», па словах Ціханоўскага, апраўдана, бо там гаворыцца пра яго.

«Так, яно запісана, пакуль я сядзеў у турме. Але пасля Мікіта асабіста са мной сустракаўся, ён казаў: «Сяргей, я цябе так падтрымліваю, я цябе так паважаю, ты герой». Ганяўся за мной па аэрапортах [каб запісаць інтэрв'ю]».

Ціханоўскі дадаў, што на канал «Краіна для жыцця» прыйшло пяць скаргаў за парушэнне аўтарскіх правоў з-за фрагмента з Мелказёравым.

У новым стрыме Ціханоўскі зноў некалькі разоў уставіў Мікіту, але ўжо змяніў відэа і гук з дапамогай ШІ. І заявіў, што будзе выкарыстоўваць гэты ШІ-фрагмент з Мелказёравым і далей у кожным сваім стрыме.

«Будзе ў кожным раздзеле канала, будзе не па адным разе заўсёды», — паабяцаў блогер.

Каментары12

  • Жыве Беларусь!
    05.11.2026
    Сяргей, дзякуй за праўду! Мікіта відавочна цябе падтрымліваў і зараз бы падтрымаў як мужык і як патрыёт Беларусі. Не паддавайся на правакацыі тых, хто корміцца з адной грантавай кармушкі.
  • Ёсік
    05.11.2026
    Няма, Сяргей, нічога сьвятога для цябе, Мікіта памёр і не можа нічога адказаць. Здаецца, шчэ адзін мазаічны з'явіўся.
  • Карэліцкі чэл
    05.11.2026
    Канал жыццё маліна застанецца легендарным, а страна для жызні нажаль скаціўся. Але рады што ў Сяргея ўсё добра

Цяпер чытаюць

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну69

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

У Разані пасля атакі дронаў гарыць НПЗ, які забяспечвае палівам Маскву3

Экспрэс-дастаўку лекаў запусцілі ў Беларусі1

Лідара пратэстаў у Ганконгу прысудзілі да 10 гадоў турмы2

Дэмакраты ў Кангрэсе ЗША могуць ухваліць новую дапамогу Украіне, пераадолеўшы вета Трампа1

У Польшчы хочуць забараніць мігрантам ездзіць на аўто з беларускімі ды ўкраінскімі нумарамі. Якія змены рыхтуюць14

Даліваеце ваду ў шампунь, калі ён заканчваецца? Хімік тлумачыць, чаму так рабіць не варта2

Што карысней для мужчынскага здароўя — мачыцца седзячы ці стоячы? Вынікі эксперыменту28

Беларускі санаторый аб'явіў пра зніжкі для ўдзельнікаў расійскай «СВА». А пасля перадумаў6

Частку Лоеўскага раёна перададуць у склад Гомельскага1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну69

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць