Грамадства3030

Цапкала і Балкунец папрасілі Трампа, каб Літва не дэпартавала Карач і Скіндзерава

Палітыкі паскардзіліся Трампу на літоўскія ўлады, якія «рухаюцца ў адваротным кірунку» ад палітыкі ЗША, «на сфабрыкаваных падставах» прызнаюць людзей пагрозай нацыянальнай бяспецы і «фактычна перадаюць беларускім спецслужбам».

Валерый Цапкала

Палітыкі Валерый Цапкала і Дзмітрый Балкунец 4 лістапада накіравалі ліст прэзідэнту ЗША Дональду Трампу.

Ліст пачынаецца з падзякі. Аўтары кажуць, што вызваленне беларускіх палітвязняў — «найбуйнейшае гуманітарнае дасягненне ў Еўропе, а магчыма, і ў свеце, за дзесяцігоддзі».

Пры гэтым, як сцвярджаюць Цапкала і Балкунец, літоўскія ўлады «рухаюцца ў адваротным кірунку», «на сфабрыкаваных падставах» прызнаюць людзей пагрозай нацыянальнай бяспецы і «фактычна перадаюць беларускім спецслужбам».

Як прыклад аўтары прыводзяць каліноўца Васіля Верамейчыка, а таксама кіраўніцу арганізацыі «Наш дом» Вольгу Карач і прадпрымальніка Дзмітрыя Скіндзерава.

Цапкала і Балкунец просяць Трампа заклікаць Літву спыніць «дэпартацыі».

А заадно праверыць магчымае нямэтавае выкарыстанне «сотняў мільёнаў еўра» амерыканскай і еўрапейскай дапамогі.

Нагадаем, днямі Літва канчаткова вырашыла выслаць з краіны Дзмітрыя Скіндзерава. Яго статус бежанца ануляваны.

Вольга Карач абвешчана пагрозай нацыянальнай бяспекі Літвы, але яе пакуль што не выганяюць з краіны.

Чытайце: Чаму Дзмітрыя Скіндзерава высылаюць з Літвы? На гэта ёсць пяць прычын

Каментары30

  • Янезянон
    05.11.2026
    Зусім не паляцца рабяты. ФСБ-групоўка ў беларускіх структурах вырашыла схапіцца за апошнюю магчымасць скарыстацца дапамогай свайго калегі па працы на расейскія спецслужбы.
  • !
    05.11.2026
    Можа лепш сваіх гаспадароу́ гэтыя 6 з крывава-праклятай канторы вчкогпунквдкгбфсбэээээ😈🔥 папрасілі б каб прынялі на россии і гэтую 6 гэбья
  • Смеху варта
    05.11.2026
    Цепкала и Болцунец могли бы и в спортлото написать. У Трампа нет прав вмешиваться в дела спеслужб европейской страны. А к литовским властям эти браты-акробаты не решились обращаться, слишком много грязи вылили в свое время на Литву. Как и Карач со Скиндеревым

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Папа Леў XIV прыняў Боба Дылана. Той фатаграфаваўся ў капюшоне1

Галоўнага ідэолага Белчыгункі адправілі на пенсію — а ён знайшоў новую працу13

Вэнс заклікаў Трампа пачаць перамовы з Іранам, каб спыніць вайну15

Хакеры спрабавалі размарозіць халадзільнікі з донарскай крывёй у Францыі

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос37

Стары тэлескоп NASA, які важыў паўтары тоны і які няўдала спрабавалі выратаваць, упаў на Зямлю1

У Мінску ў «сакрэтным» доме прадаюць кватэру за $1,5 мільёна7

Дызельная ўгода Трампа з Расіяй пад пагрозай зрыву5

Кушнер расказаў, якога міру ЗША хочуць для Украіны8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну88

Хто такая Алеся Пархоменка з Кіпра, якая развязала беларуска-беларускую вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць