Два з трох нафтавых танкераў, якія накіроўваліся ў ЗША з расійскім палівам, змянілі курс.

Гэта паставіла пад пагрозу ранейшую дамоўленасць паміж кіраўніком Белага дома Дональдам Трампам і прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным аб закупцы і імпарце расійскага дызельнага паліва. Пра гэта паведаміла выданне Financial Times.
Паводле звестак FT, расійскі танкер Talisman і танкер Leruo, які належыць ганконгскай кампаніі і ходзіць пад сцягам Сьера-Леонэ, больш не пазначаюць атлантычнае ўзбярэжжа ЗША ў якасці пункта прызначэння.
З 2 лістапада Leruo змяніў курс на Бразілію, а Talisman выйшаў у Міжземнае мора і цяпер знаходзіцца каля берагоў Алжыра. Ён перадае сігнал «for orders» (у перакладзе з англійскай — «чакае распараджэнняў»). Гэта азначае, што груз пакуль не мае пацверджанага пакупніка або порта прызначэння.
Абодва танкеры знаходзяцца пад санкцыямі Еўрапейскага саюза, адзначае Financial Times.
Трэці танкер Agioi Fanendes, які належыць грэцкай суднаходнай кампаніі Eastern Mediterranean Maritime, працягвае рух у бок ЗША, аднак таксама перадае сігнал «for orders».
«Танкер павінен прыбыць у Нью-Ёрк у гэтыя выхадныя. Аднак, улічваючы відавочную асцярожнасць амерыканскіх пакупнікоў з-за рэгулятарных, заканадаўчых і санкцыйных рызык, не стане нечаканасцю, калі і гэты танкер зменіць курс, адмовіўшыся ад заходу ў ЗША», — цытуе FT аналітыка кампаніі Kpler Мэта Сміта.
Тым часам падсанкцыйны танкер Beast, які належыць кампаніям з Сейшэльскіх астравоў, загрузіўся ў расійскім порце Прыморск 27 кастрычніка і працягвае рухацца ў напрамку атлантычнага ўзбярэжжа ЗША, адзначае FT.
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары