Грамадства

«Беларус» са Жлобіншчыны са шматлікімі судзімасцямі і даўгамі па аліментах застаўся ў палях пад Купянскам

40‑гадовы Валерый Казлоў пайшоў ваяваць за Расію — і згінуў у сакавіку 2026 года.

Валерый Казлоў. Фота жонкі з суполкі «Поиск пропавших Военнослужащих»

Валерыю Казлову 40 гадоў. Ён нарадзіўся ў вёсцы Саланое Жлобінскага раёна Гомельскай вобласці. Яго працоўная біяграфія пачалася на жлобінскім заводзе «Свет», камунальным прадпрыемстве «Жылкамсэрвіс два» і мясцовым ільнозаводзе.

У снежні 2005 года суд Жлобінскага раёна прысудзіў Казлову 3,5 года калоніі за крадзеж аўтамабіля «Опель-Аскона», а таксама рабаванне. Праз два гады ў бабруйскай калоніі №2 неадбытую частку тэрміну яму замянілі на папраўчыя работы.

Пасля вызвалення мужчына часта мяняў месцы працы. Паводле Белпол, з 2008 па 2012 год ён паспеў папрацаваць электрасантэхнікам у ЖКГ, на Жлобінскім мясакамбінаце, у светлагорскіх бальніцы, заводзе ЖБК, агародніннай фабрыцы і заводзе зварачных электродаў, а таксама электрыкам у камунальным прадпрыемстве «Светач» і чысцільшчыкам на Мінскім аўтамабільным заводзе.

У жніўні 2012 года суд Светлагорскага раёна прызнаў Казлова вінаватым у паўторным замаху на рабаванне з прымяненнем гвалту і прызначыў два гады хіміі (год знялі паводле амністыі). Аднак мужчына ўхіляўся ад адбыцця пакарання, таму ў маі 2013 года суд Заводскага раёна Мінска замяніў яму хімію на 1 год і 7 месяцаў калоніі строгага рэжыму. Свой тэрмін ён адбываў у калоніі №5 у Івацэвічах.

Калі Казлоў вызваліўся, уладкаваўся манцёрам і майстрам пуцей у Жлобінскую дыстанцыю пуці і вагоннае дэпо Беларускай чыгункі, а ў 2015‑м працаваў электраманцёрам у Жлобінскай цэнтральнай раённай бальніцы. У лістападзе 2016 года супраць яго завялі крымінальную справу за няплату аліментаў і абвясцілі ў вышук — на той момант мужчына ўжо выехаў у Расію. Там ён асеў у Бранскай вобласці: у самім Бранску і пасёлку Белаводка Мглінскага раёна, а таксама ў сяле Гардзееўка.

Спачаку, відаць, Казлоў не адсвечваў і працаваў нелегалам. А пасля знайшоў афіцыйную працу і ў 2022—2023 гадах быў зарэгістраваным плацельшчыкаў падаткаў, але пастаянна назапашваў новыя даўгі перад судовымі прыставамі.

На вайну супраць Украіны Казлоў адправіўся ў складзе расійскай арміі з пазыўным «Беларус». Ён служыў у 4‑м узводзе 121‑га мотастралковага палка 6‑й агульнавайсковай арміі (вайсковая часць 56183).

20 сакавіка 2026 года ўраджэнец Жлобіншчыны пайшоў на баявое заданне ў раёне вёскі Петрапаўлаўка Купянскага раёна Харкаўскай вобласці, а з 26 сакавіка лічыцца зніклым без вестак.

Цяпер яго шукае новая жонка-расіянка. Пакуль беспаспяхова.

«Наша Нiва» — бастыён беларушчыны

ПАДТРЫМАЦЬ

Каментары

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»51

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

Ціханоўскі пра Ціханоўскую: Яна кажа: «Балюча чуць». Зараз табе будзе яшчэ больш балюча84

Пазняк: Нават пры мінімальным беларускім раскладзе Пуціла і Пратасевіч пойдуць пад следства103

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы4

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове2

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»51

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць