На аўтамабільнай дарозе Р30 у Веткаўскім раёне адкрылі новы мост праз раку Сож. Яго будаўніцтва закончылі на восем месяцаў раней за запланаваны тэрмін, паведаміла прэс-служба Гомельскага аблвыканкама.

Стары мост на дарозе Гомель — Ветка — Чачэрск — Ямнае быў пабудаваны ў 1968 годзе. Абследаванне паказала, што капітальна адрамантаваць яго апорныя канструкцыі з улікам сучасных патрабаванняў немагчыма.
У красавіку 2023 года Аляксандр Лукашэнка падчас працоўнай паездкі ў Веткаўскі раён даручыў у найкарацейшыя тэрміны пабудаваць новую пераправу. Работы пачаліся ў верасні 2024 года і вяліся вахтавым метадам без выхадных.
Даўжыня новага моста складае каля 540 метраў, шырыня праезнай часткі перавышае 10 метраў. Ён мае 13 пралётаў: шэсць металічных агульнай вагой 1148,2 тоны і сем жалезабетонных. Дарожнае пакрыццё выкананае з асфальтабетону.
Цяпер будаўнікі прыступяць да разборкі старой пераправы. На час будаўніцтва яе ўмацавалі, каб гарантаваць бяспечную эксплуатацыю.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары