Аўстраліец пайшоў парыбачыць пасля трэніроўкі і выцягнуў сапраўдную «залатую рыбку»
26‑гадовы аўстраліец Мэцью Морыс выпадкова выйграў мільён аўстралійскіх даляраў (каля 623 тысяч еўра), злавіўшы рыбу са спецыяльнай пазнакай. Ён рыбаліў разам з малодшым братам непадалёк ад горада Дарвін пасля футбольнай трэніроўкі, калі на яго вуду трапіў 80‑сантыметровы барамундзі, піша Bild.

Высветлілася, што рыбіна ўдзельнічае ў штогадовым конкурсе Million Dollar Fish. У яго рамках арганізатары выпускаюць у вадаёмы аўстралійскай Паўночнай тэрыторыі барамундзі са спецыяльнымі пазнакамі. За іх вылаў прадугледжаныя грашовыя ўзнагароды.
У гэтым сезоне выпусцілі 101 прызавую рыбу: за 100 з іх можна атрымаць па 10 тысяч аўстралійскіх даляраў (каля 6240 еўра), а за адну — галоўны прыз на мільён. Менавіта гэтую рыбіну і злавіў Морыс. Ён стаў другім пераможцам, які атрымаў галоўную ўзнагароду за 12 гадоў існавання конкурсу.
Пра выйгрыш рыбаку асабіста паведаміла кіраўніца ўрада Паўночнай тэрыторыі Лія Фінак’яра. Пачуўшы навіну, мужчына расплакаўся ад шчасця і адразу патэлефанаваў маці. Грошы ён збіраецца выкарыстаць на куплю дома, выплату пазык і асабістыя патрэбы.
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары