У гродзенскай краме ў слоіку кансерваванага зялёнага гарошку заўважылі каларадскага жука
У гродзенскай краме «Еўраопт» на праспекце Янкі Купалы, 82а, пабачылі каларадскага жука ў слоіку кансерваванага зялёнага гарошку расійскай вытворчасці маркі «Юнона». Фотаздымкі незвычайнай знаходкі з’явіліся ў сацыяльных сетках. Слоік вагой 720 грамаў каштаваў 5,99 рубля, піша Hrodna.life.

Прадстаўнікі гандлёвай сеткі адрэагавалі на публікацыю і паведамілі, што праверылі партыю кансерваў у гэтай краме. Па іх словах, выпадак быў адзінкавым парушэннем якасці. Слоік з насякомым утылізавалі, а пільнаму купцу падзякавалі за ўважлівасць.
Аднак некаторыя карыстальнікі паставіліся да такога тлумачэння скептычна. Адна з каментатарак заўважыла, што сетка не магла ўпэўнена сцвярджаць пра адзінкавы выпадак, калі не праверыла ўсе слоікі з партыі. На яе думку, усю партыю трэба было вярнуць пастаўшчыку або ўтылізаваць.
Знаходка выклікала шмат жартаў у сацыяльных сетках. Карыстальнікі абыгрывалі назву кансерваў «Юнона», жартавалі, што жук быў аматарам паесці, і нават называлі яго «амерыканскім шпіёнам».
Іншыя карыстальнікі таксама жартавалі пра незвычайную «камплектацыю» кансерваў, называючы жука дадаткам да гарніру або доказам натуральнасці прадукту. Некаторыя прыгадалі, што самі знаходзілі ў кансерваваным гарошку божую кароўку і вусеня.
Былі і больш сур'ёзныя заўвагі. Адзін з каментатараў раскрытыкаваў кантроль якасці на вытворчасці, адзначыўшы, што насякомае павінны былі знайсці і выдаліць яшчэ падчас аўтаматычнага фасавання прадукцыі.
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары