Грамадства44

У Беларусі стварылі мясную катлету, максімальна набліжаную да рыбы

Беларускія навукоўцы распрацавалі мясараслінную катлету, якая харчовай каштоўнасцю максімальна набліжаная да рыбы, але не мае характэрных для яе паху і кансістэнцыі. Новы прадукт плануюць выкарыстоўваць у тым ліку ў школьным харчаванні, паведамляе партал «Здаровыя людзі».

Здымак ілюстрацыйны

Над распрацоўкай працуюць спецыялісты Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па харчаванні. Са слоў вядучай навуковай супрацоўніцы цэнтра Ганны Журні, катлету стварылі як пажыўны аналаг рыбных прадуктаў.

Навукоўцы імкнуліся наблізіць яе да рыбы паводле харчовай каштоўнасці, утрымання бялкоў, тлушчаў і вугляводаў, а таксама амінакіслотнага і мінеральнага складу. Пры гэтым яны не капіявалі склад якога-небудзь аднаго віду рыбы, а вывучылі хімічны склад розных марскіх і рачных відаў і разлічылі сярэднія паказчыкі, на якія арыентаваліся пры стварэнні прадукту.

Адной з галоўных задач было ўзнавіць характэрны для рыбы профіль тлустых кіслот, але захаваць звыклыя для мясных вырабаў смак, тэкстуру і водар.

Паводле слоў распрацоўшчыкаў, даследаванні паказалі, што новая катлета засвойваецца арганізмам прыкладна гэтак жа, як рыба. Таксама ўжо правялі папярэднія дэгустацыі з удзелам людзей розных узростаў.

Цяпер распрацоўка знаходзіцца на завяршальным этапе. Даследаванні ў лабараторыі Рэспубліканскага кантрольна-выпрабавальнага комплексу па якасці і бяспецы харчовых прадуктаў працягваюцца больш за два гады.

Навукоўцы разлічваюць, што найбліжэйшым часам такія катлеты могуць з’явіцца ў асартыменце прадуктаў для школьнага харчавання. Далей разглядаецца магчымасць выпуску паўфабрыката і для шырэйшага кола спажыўцоў.

Адначасова Навукова-практычны цэнтр НАН Беларусі па харчаванні працуе над іншымі прадуктамі са змененым складам. Сярод іх — заменнік яек з нуту, вырабы з павышаным утрыманнем харчовых валокнаў, прадукты з лубіну і кандытарскія вырабы з паніжаным утрыманнем цукру. Распрацоўка прадуктаў здаровага харчавання, у тым ліку для дзяцей, з’яўляецца адным з прыярытэтных кірункаў дзейнасці цэнтра.

Каментары4

  • Гы
    23.10.2026
    Ў сталоўках даўно ствараюць катлеты максімальна набліжаныя да хлеба
  • академик
    23.10.2026
    Из какого говна ее слепили, так и не написали
  • мясо
    05.11.2026
    В беларуси создали мясную котлету максимально приближенную к мясной

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць