Грамадства66

Чаму Дзмітрыя Скіндзерава высылаюць з Літвы? На гэта ёсць пяць прычын

У рашэнні Дэпартамента міграцыі Літвы пералічана, што канкрэтна літоўская дзяржбяспека мае на правакатара, які абвясціў вайну Святлане Ціханоўскай, а ў кавярні накінуўся на Дзяніса Кучынскага.

Дзмітрый Скіндзераў

Дэпартамент міграцыі пры МУС Літвы адмяніў статус бежанца Дзмітрыю Скіндзераву і вырашыў выслаць яго ў Беларусь. Уезд у Літву яму забаронены на дзесяць гадоў, у шэнгенскую зону — на пяць.

Гэта рашэнне Скіндзераву зачыталі 3 лістапада 2026 года. Ён з ім не згодны і збіраецца абскарджваць у судзе, але высылку суд не спыніць: падставай для яе названая пагроза нацыянальнай бяспецы.

Чытайце: Што за Дзмітрый Скіндзераў, які абвясціў вайну Ціханоўскай? Супрацоўніцтва з ГУБАЗіКам, даўгі ў Беларусі, даўгі ў Літве

Працэдура пачалася 4 чэрвеня 2026 года, калі Дэпартамент міграцыі атрымаў заключэнне Дэпартамента дзяржаўнай бяспекі Літвы (VSD). Выснову, што Скіндзераў пагражае бяспецы Літвы, дэпартамент абгрунтоўвае сукупнасцю абставін, якія ён сам пералічвае ў пастанове. Скіндзераў апублікаваў пераклад дакумента ў сваім тэлеграм-канале.

1. Сувязі з КДБ, ГУБАЗіК і ДФР, якія працягваліся і ў Літве

У Беларусі Скіндзераў падтрымліваў сувязі з супрацоўнікамі мінскага і віцебскага КДБ, Дэпартамента фінансавых расследаванняў, ГУБАЗіК і іншых праваахоўных органаў. Пасля пераезду ў Літву кантакты, як сцвярджае VSD, працягваліся. Аднак прытулку Скіндзераў прасіў якраз таму, што гэтыя структуры яго нібыта пераследавалі.

2. Заданне ГУБАЗіК

Скіндзераў выконваў заданне супрацоўніка ГУБАЗіК і збіраў інфармацыю пра іншага грамадзяніна Беларусі. Дэпартамент міграцыі падкрэслівае, што гэта ўжо не «фармальныя ці выпадковыя кантакты».

3. Схаваў звесткі ў анкеце

28 сакавіка 2023 года ў анкеце Дэпартамента міграцыі Скіндзераў адказаў «не» на пытанні, ці меў ён калі-небудзь кантакты са спецслужбамі і сілавымі структурамі краін па-за НАТА і ЕС, ці перадаваў ім інфармацыю і ці выконваў іх даручэнні.

4. Тлумачэнні мяняліся

На размове 22 чэрвеня 2026 года Скіндзераў адмаўляў любое супрацоўніцтва з КДБ і ГУБАЗіК. 10 ліпеня яго азнаёмілі з заключэннем VSD, і тады ён прызнаў кантакты з рознымі беларускімі спецслужбамі і «шчыльнае супрацоўніцтва» з ДФР. Гэта супрацоўніцтва ён растлумачыў расследаваннем фінансавых злачынстваў, ад якіх нібыта пацярпелі ён і яго інвестары.

Розніцу з анкетай ён растлумачыў тым, што слова «кантакты» разумеў вузка. На той жа размове ён прызнаў, што ў 2002 годзе быў асуджаны паводле ч. 3 арт. 208 КК Беларусі (вымагальніцтва). Дэпартамент зрабіў выснову, што звесткі пра кантакты «істотна мяняліся», і гэта падрывае давер да слоў Скіндзерава.

5. Ім могуць скарыстацца беларускія спецслужбы

VSD лічыць, што з такімі сувязямі Скіндзерава могуць скарыстацца беларускія спецслужбы для дзейнасці супраць нацыянальнай бяспекі Літвы. На карысць гэтай ацэнкі VSD прыводзіць некалькі абставін:

  • Відэа, якія выкарыстоўвае прапаганда. Відэа Скіндзерава з рэзкай крытыкай Святланы Ціханоўскай і яе офіса выкарыстоўвае беларуская дзяржаўная прапаганда. Дэпартамент міграцыі прызнае, што само гэта не даказвае свядомага супрацоўніцтва з рэжымам, але разам з іншымі звесткамі пацвярджае рызыку.
  • Канфлікты ў Вільні. 26 студзеня 2026 года ў віленскім бары Submarine Скіндзераў канфліктаваў з дарадцам Ціханоўскай Дзянісам Кучынскім, і відэа гэтага здарэння потым выкарыстала прапаганда. VSD згадвае таксама канфлікт 19 сакавіка, звязаны з прыездам вызваленых палітвязняў.
  • Сям'я ў Беларусі. Жонка Скіндзерава і іх непаўналетняе дзіця маюць дазволы на жыхарства ў Літве, але фактычна жывуць у Беларусі. З 2022 года жонка не менш за 23 разы прыязджала ў Літву з Беларусі. VSD бачыць у гэтым магчымы канал для кантактаў спецслужбаў са Скіндзеравым.
  • Сакрэтныя звесткі. Частка ліста VSD мае грыф «Сакрэтна», і ў рашэнні яе змест не раскрываецца.

Каментары6

  • Дзе першакрыніцы?
    04.11.2026
    А дзе першакрыніцы, адкуль гэтыя ўсе звесткі? Хачу прачытаць у арыгінале.
  • Юзік
    04.11.2026
    карач наступная
  • Игорь Николаев
    04.11.2026
    • Первая причина — это ты
    • А вторая — все твои мечты
    • Третья — это все твои слова, я им не поверил едва
    • Четвёртая причина — это ложь, кто прав, кто виноват — не разберёшь
    • А пятая причина — это боль от того, что умерла любовь

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

Маск з гумарам пракаментаваў паразу партыі, у якую ён уклаў 400 мільёнаў даляраў15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць