«Не ўлез нават у тачку». Пад Гроднам вырасцілі гіганцкі кабачок ФОТЫ
Пад Гроднам у вёсцы Коматава вырасцілі гіганцкі кабачок вагой прыкладна 20—25 кілаграмаў. Такі ўраджай сабралі Іван і Валянціна Малінкоўскія, піша Newgrodno.by.

Кабачок аказаўся настолькі вялікім, што нават не ўлез у садовую тачку. Калі паставіць яго вертыкальна, то гародніна дастае даросламу чалавеку да пояса.
Гаспадары сцвярджаюць, што спецыяльна не імкнуліся вырасціць рэкордны плод: пасадзілі звычайны сорт на звычайнай градцы.

Аднак да сусветнага рэкорду ім пакуль далёка. Нядаўна ў ЗША вырасцілі кабачок вагой больш за 77 кілаграмаў. Раней таксама фіксаваліся плады масай 50—60 кілаграмаў.
Каментары