Польшча, Нарвегія і Фінляндыя запусцілі праграмы падрыхтоўкі рэзервістаў да магчымай вайны з Расіяй
Нарвегія, Фінляндыя і Польшча пашыраюць праграмы ваеннай падрыхтоўкі насельніцтва на фоне пагрозы з боку Расіі. Грамадзян вучаць абыходзіцца са зброяй, весці баі ва ўмовах гарадской забудовы, выкарыстоўваць беспілотнікі і аказваць дапамогу параненым, піша газета Bild.

У Нарвегіі гэты год абвешчаны годам «татальнай абароны». Згодна з гэтай канцэпцыяй, у абароне краіны павінны ўдзельнічаць не толькі вайскоўцы, але і дзяржаўныя ўстановы, бізнэс і насельніцтва.
Нацыянальная гвардыя (Heimevernet) налічвае больш за 40 тысяч чалавек — амаль удвая больш, чым рэгулярнае войска (23 тысячы). Сярод рэзервістаў — юрысты, электрыкі, банкіры, страхавыя агенты і фермеры. Многія з іх раз на год пакідаюць працу і адпраўляюцца на ваенныя зборы.
У верасні ў Осла прайшлі найбуйнейшыя сёлета вучэнні Нацыянальнай гвардыі, у якіх узялі ўдзел каля 5 тысяч узброеных рэзервістаў.
«Мы стаім у рускіх на шляху», — заявіла былая прэм'ер-міністарка краіны Эрна Сульберг у інтэрв'ю SZ.
Нарвегія мае амаль 200‑кіламетровую мяжу з Расіяй.
Каментары
Иначе, будет как в оккупированной части Украины, - геноцид, концлагеря, фильтрационные лагеря, грабёж, убийства, изнасилования.....