Свет11

За адзін дзень сем авіялайнераў у Еўропе атрымалі паведамленні пра бомбу на борце

У аўторак 3 лістапада сем пасажырскіх самалётаў, якія выконвалі рэйсы над Еўропай, атрымалі паведамленні пра магчымыя выбуховыя прылады на борце. Ні ў адным з выпадкаў выбухоўку не знайшлі. Некаторым самалётам давялося змяніць маршрут або прайсці дадатковую праверку пасля прызямлення, паведамляе Бі-бі-сі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: vecteezy.com

Самалёт Boeing 737 Max польскай авіякампаніі LOT, які выконваў рэйс з лонданскага аэрапорта Хітроў у варшаўскі аэрапорт імя Шапэна, пасля паведамлення пра бомбу прызямліўся ў аэрапорце Варшава-Модлін. Яго агледзелі спецыяльныя службы, пакуль пасажыры і экіпаж чакалі ў зале прылёту. Выбуховых прылад не знайшлі, аднак аэрапорт часова закрывалі.

Паведамленне пра пагрозу выбуху атрымала і авіякампанія SAS, чый самалёт ляцеў з Капенгагена ў Варшаву. Ён прызямліўся ў аэрапорце прызначэння, пасля чаго пасажыры і экіпаж пакінулі борт. Да расследавання далучылася варшаўская паліцыя. У аэрапорце часова закрылі адну ўзлётна-пасадачную паласу. Выбухоўкі таксама не выявілі.

Яшчэ два інцыдэнты адбыліся ў Балгарыі. Паводле слоў прадстаўніка МУС краіны Любаміра Ніколава, па электроннай пошце паступілі паведамленні пра бомбы ў розных установах, а таксама на борце самалёта, які прызямліўся ў Сафіі. Спачатку мясцовыя СМІ паведамлялі, што ён прыляцеў з Ізраіля, аднак пазней удакладнілі, што рэйс выконваўся з італьянскага Бергама. Гаворка ішла пра самалёт Wizz Air, які прызямліўся а 9:10 паводле Грынвіча. Акрамя таго, пагрозу выбуху атрымалі для рэйса Ryanair з Дубліна ў Сафію. На абодвух бартах выбуховых прылад не знайшлі.

Пасля паведамлення пра магчымую бомбу праверылі і самалёт Ryanair, які ляцеў з англійскага Манчэстэра ў іспанскую Мурсію. Выбухоўкі на ім таксама не знайшлі.

Яшчэ два самалёты Ryanair, якія накіроўваліся ў рымскі аэрапорт Ф’юмічына з Лісабона і Дубліна, таксама атрымалі паведамленні пра бомбы. Паводле крыніц Бі-бі-сі, выбуховых рэчываў на борце не было. Пры гэтым рэйс з Дубліна да самага прызямлення суправаджалі італьянскія вайскова-паветраныя сілы.

Адна з пасажырак рэйса Ryanair з Манчэстэра ў Мурсію расказала Бі-бі-сі, што падчас палёту пасажырам нічога не паведамлялі. Пасля прызямлення самалёт рэзка спыніўся і каля паўгадзіны стаяў на ўзлётна-пасадачнай паласе. Яго акружылі пажарнікі, паліцэйскія і сапёры, а пасажыраў вывелі з борта ў суправаджэнні паліцыі. Іх рэчы засталіся ў самалёце, а пра пагрозу ім паведамілі пазней.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі7

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

ЗША нанеслі ўдары па іранскім востраве Кешм у Армузскім праліве

Час пераабувацца. Ці ёсць сэнс ехаць па зімовыя шыны ў Польшчу і Літву?2

Перамовы паміж Расіяй, Украінай і ЗША пройдуць у Абу-Дабі 10—11 лістапада2

У восем гадоў у дзяўчыны пачалі імкліва расці грудзі і не спыніліся дагэтуль6

Амерыканцы хочуць уключаць сонечнае святло па начах — праз спадарожнікі

Вольга Гарбунова: Не хачу, каб апазіцыя ў выгнанні прыйшла да рэальнай улады ў Беларусі, а Святлана стала прэзідэнткай67

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна8

Упершыню малітва на месцы гібелі ахвяр рэпрэсій не адбылася ва ўсёй Беларусі. Апошнім здаўся Гомель9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі7

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць