Свет

У сяле пад Кіевам сутычкі і страляніна каля дома з вайскоўцамі. Кажуць, што іх утрымлівалі незаконна

2 лістапада ў сяле Петрапаўлаўская Баршчагоўка пад Кіевам адбыліся сутычкі каля прыватнага дома, які, паводле паведамленняў у сацыяльных сетках, нібыта выкарыстоўваўся для незаконнага ўтрымання каля 40 чалавек, піша «Суспільне».

Фота: «Суспільне»

Падставай для скандалу сталі відэа ў сацыяльных сетках, аўтары якіх сцвярджалі, што ў падвале дома ўтрымліваюць мабілізаваных мужчын, якіх збіваюць і катуюць, а за магчымасць сустрэчы з імі і медыцынскую дапамогу патрабуюць грошы.

Каля будынка сабралася прыкладна сто чалавек. Некаторыя назваліся сваякамі мужчын, якія знаходзіліся ў доме.

Падчас акцыі людзі пачалі ламаць браму, паміж імі ўзніклі сутычкі. Невядомыя распылялі газ, выкарыстоўвалі вогнетушыцелі і аблівалі прысутных невядомай вадкасцю.

Паліцыя заявіла, што незаконнага ўтрымання людзей не было, а будынак выкарыстоўваўся для часовага размяшчэння вайскоўцаў перад адпраўкай на навучанне. Паводле паліцэйскіх, мужчыны знаходзіліся ў здавальняючым стане, а паведамленні пра катаванні не адпавядалі рэчаіснасці.

Намеснік начальніка абласной паліцыі Максім Ачарацяны пацвердзіў, што дом з’яўляецца вайсковым аб’ектам.

Камандуючы Нацгвардыяй Аляксандр Піўненка паведаміў, што чатырох вайскоўцаў, якім патрабавалася медыцынская дапамога, даставілі ў бальніцу. Паводле яго слоў, яны знаходзіліся ў статусе тых, хто самавольна пакінуў вайсковыя часці. Астатнія мужчыны ў будынку таксама былі вайскоўцамі Нацгвардыі.

Познім вечарам да дома ў Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы прыехаў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Кірыла Буданаў. Паводле звестак «Украінскай праўды», натоўп пры гэтым перакрыў выезд з тэрыторыі будынка і разграміў аўтобус Нацыянальнай гвардыі. На апублікаваных відэазапісах чуваць стрэлы.

Паводле слоў Буданава, у будынку ўтрымлівалі 14 чалавек.

На пытанне, ці законна ўтрымлівалі людзей, Буданаў адказаў: «Гэта высветліць следства».

Каментары

Цяпер чытаюць

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Усе навіны →
Усе навіны

У 45 гадоў памёр вядомы гомельскі прапагандыст Станіслаў Галкоўскі8

У ЗША вынеслі прысуд беларусцы, якую судзілі за пастаўкі авіяцыйнага абсталявання ў Расію2

ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну6

Чацвёра ўдзельнікаў эксперыменту NASA выйшлі з ізаляцыі пасля 378 дзён на «Марсе»1

«Я зрабіў сэлфі каля будынка КДБ». Уладальнік «Новага зроку» запэўнівае, што таемна з'ездзіў у Мінск17

Ва Украіне і Расіі ўзламалі сістэмы апавяшчэнняў. Людзям прыходзілі паведамленні пра хімічную небяспеку і ядзерную пагрозу1

Сёння Дзяды — дзень памяці продкаў2

20‑гадовы Андрэа Кімі Антанелі датэрмінова стаў чэмпіёнам «Формулы-1» у сезоне-20261

Беларуска пазнаёмілася анлайн з інданезійцам і праз тры месяцы выйшла за яго замуж, папярэдне прыняўшы іслам32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі2

У Запарожскай вобласці расіяне ўдарылі па школе, дзе раздавалі гуманітарку. Загінулі як мінімум 24 чалавекі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць