Свет33

Хакеры атакавалі халадзільнікі ў еўрапейскіх крамах. Тэмпература ў маразільніках дасягала +55°C

Супермаркеты ў Швецыі, Бельгіі, Эстоніі і Люксембургу сутыкнуліся са збоямі ў халадзільных сістэмах пасля кібератак. Частка прадуктаў сапсавалася, іх даводзіцца выкідаць. 

Скрын відэа

У Швецыі пацярпелі крамы сетак ICA і Coop, паведамляе тэлеканал SVT. 

Уладальнік крамы ICA на востраве Эланд расказаў, што раніцай убачыў на падлозе лужыну вады. Тэмпература ў маразільнай камеры дасягнула +55°C. Паводле яго, усе халадзільнікі і маразільнікі выйшлі са строю, а прадукты былі сапсаваныя.

Краму ICA ў Шэбу давялося на пэўны час закрыць. Яе кіраўнік Рыкард Нільсан ацаніў кошт тавараў, якія, магчыма, давядзецца выкінуць, у суму да мільёна шведскіх крон.

«Зараз мы спусташаем маразільнікі, больш асабліва нічога не зробіш. Яны зноў пачынаюць ахалоджвацца, але ўсё сапсавана», — расказаў SVT кіраўнік крамы ў Санкт-Улафе.

Прадстаўнік ICA Густаў Нільсан паведаміў, што сетка расследуе інцыдэнт і дапамагае пацярпелым крамам. 

Да працы далучыўся Нацыянальны цэнтр кібербяспекі Швецыі. Там паведамілі, што падтрымліваюць кантакт з пацярпелымі і высвятляюць абставіны атакі.

У Бельгіі праблемы закранулі дзясяткі крамаў Delhaize. Паводле агенцтва Belga, у ноч на панядзелак халадзільнае абсталяванне перавялі ў рэжым размарожвання.

Эстонская тэлерадыёкампанія ERR таксама паведаміла пра атаку на буйную гандлёвую сетку. Паводле яе, зламыснікі атрымалі аддалены доступ да камп’ютара, які кіраваў халадзільнай сістэмай крамы, і выставілі тэмпературу +50°C.

Пра пацярпелыя крамы ў Люксембургу паведаміла Reuters.

Падобная атака ўжо была ў Францыі

12 кастрычніка сотні французскіх крамаў сутыкнуліся з падобным інцыдэнтам: пасля кібератакі тэмпература ў халадзільніках і маразільніках павысілася.

Даследчык кібербяспекі Стакгольмскага ўніверсітэта Фрэдрык Блікс лічыць, што пастаўшчыкі халадзільнага абсталявання меліся зрабіць высновы з таго выпадку.

«Гэта ў пэўнай ступені правал пастаўшчыкоў халадзільнага абсталявання. Да гэтага варта было паставіцца больш сур’ёзна», — сказаў ён.

Каментары3

  • Юзік
    02.11.2026
    а можа так і трэба, каб нешта змянілася?
  • балаваліся
    02.11.2026
    гэта былі галодныя афрыканскія дзеці?
  • Зоя
    02.11.2026
    [Рэд. выдалена]

Цяпер чытаюць

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў49

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп сцягвае да Ірана вялізную армаду і пагражае новымі ўдарамі10

Маці кінула трох дзяцей у клятчастых торбах у розных месцах. Яны знайшлі адно аднаго праз дзясяткі гадоў2

Супермадэль Хайдзі Клум прыйшла на Хэлаўін у касцюме гіганцкай адарванай рукі13

Перад беларускай уніяцкай царквой у Антверпене пакінулі каністру з бензінам і піратэхнікай. Падазраванага затрымалі11

У Вінніцкай вобласці расійскі дрон прыляцеў на тэрыторыю вучылішча — двое загінулых

Іранка адкрыла ў Мінску арт-кафэ. Там прадаюць рэчы ручной работы і падаюць капучына з шафранам9

Хуткая дапамога ўрэзалася ў трамвай у Мінску ВІДЭА3

У аўто Belgee і Geely паставяць дадаткі «Яндэкса»3

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў49

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць