Гэта праграмы для навігацыі і праслухоўвання музыкі. Дадаткаў ад Google, якія будуць на Geely ў іншых краінах, беларусам, падобна, не ўбачыць.

Некаторыя дадаткі «Яндэкса» для музыкі і навігацыі з'явяцца на адной з мадэляў аўто, якую завод «БелДжы» рыхтуе да выпуску ў гэтым годзе. Затым працу працягнуць і з іншымі аўтамабілямі. Пра гэта расказаў дырэктар «БелДжы» Генадзь Свідзерскі.
Ён тлумачыць: заводу неабходна атрымаць права ўносіць змены ў электронныя сістэмы машыны. З гэтым звязаны праца з холдынгам «Гарызонт» над мультымедыя і пагадненне з Geely, якое мусіць дазволіць укараняць папулярныя ў Беларусі і Расіі праграмныя прадукты.
Першую мадэль і дакладны набор сэрвісаў пакуль не называюць.
Раней стала вядома, што Geely Holding (ZGH) заключыла глабальнае стратэгічнае партнёрства з Google. Ва ўсе прыдатныя аўтамабілі брэндаў групы збіраюцца ўбудуюць Google Automotive Services, у тым ліку Google Gemini, Google Play і Google Maps. Падобна, што ў Беларусі замест гэтага будзе «Яндэкс».
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Нават у сучасных умовах, калі Беларусь залежная ад Расеі, такія рашэнні - небяспечныя, закранаюць нацыянальны суверэнітэт, з’яўляюцца дзяржаўнай здрадай.