«Яшчэ нічога не патраціў». Бяляцкі расказаў, на што патраціць грошы ад Нобелеўскай прэміі міру
У інтэрв’ю Deutsche Welle праваабаронца расказаў пра лёс 300 тысяч еўра, якая належыць яму за Нобелеўскую прэмію міру, атрыманую ў 2022 годзе

«Самае цікавае, што я яшчэ нічога не патраціў, бо не маю рахунку. Я не магу забраць гэтыя грошы, бо ў мяне няма рахунку, — засмяяўся Алесь Бяляцкі. — Як прыкладна і ўсе беларускія эмігранты, я сутыкаюся з тымі ж праблемамі. Вось каб адчыніць рахунак у банку, трэба моцна пастарацца».
Аднак ён кажа, што ўжо вызначыўся, што частка з гэтай прэміі пойдзе на пачатак новай ініцыятывы.
«У рамках фонду Алеся Бяляцкага будзе працаваць прэмія Алеся Бяляцкага, вызначаная для моладзі з краін Усходняй Еўропы, Сярэдняй Азіі, з тых краінаў, якія церпяць ад парушэнняў правоў чалавека, у тым ліку і для Беларусі. Мы будзем весці такія групы штогод, і штогод пэўная частка прэміі будзе выдзяляцца на падтрымку гэтай моладзі, якая зараз не можа самарэалізавацца ў сваіх краінах»
Таксама ён кажа, што нейкая частка пойдзе на бытавое ўладкаванне: «Таму што мяне рэальна выкінулі без капейкі і трэба неяк жыць».
Нагадаем, што Алеся Бяляцкага вызвалілі ў снежні мінулага года падчас маштабнага вызвалення палітвязняў.
«Магчыма, ёсць нейкія планы, машыну сабе хочаце купіць?», — перапытала Аляксандра Багуслаўская.
«Я не маю правоў і пра гэта не думаю», — пасміхнуўся праваабаронца.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары