Свет

Зяленскі назваў небяспечнай ідэю Трампа аб стварэнні новай сістэмы бяспекі ў Еўропе

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі назваў небяспечнай ідэю прэзідэнта ЗША Дональда Трампа аб стварэнні новай сістэмы бяспекі ў Еўропе. Паводле яго слоў, ён пакуль не валодае ўсімі падрабязнасцямі гэтай ініцыятывы, аднак занепакоены магчымасцю дасягнення асобнай дамоўленасці паміж Расіяй і еўрапейскімі краінамі. Пра гэта Зяленскі заявіў 6 лістапада ў інтэрв’ю журналісту CNN Джэйку Таперу.

Уладзімір Зяленскі. Фота: Olga Ivashchenko / Bloomberg via Getty Images

Украінскі прэзідэнт адзначыў, што не бачыць з боку Расіі ніякіх прыкмет гатоўнасці да міру.

На яго думку, небяспека ў тым, што Масква не хоча абмяркоўваць завяршэнне вайны супраць Украіны, але зацікаўленая менавіта ў перамовах пра новую архітэктуру еўрапейскай бяспекі.

Зяленскі лічыць, што такая сітуацыя можа быць яшчэ больш небяспечнай для Еўропы, чым для самой Украіны. Ён нагадаў, што Украіна не з’яўляецца членам Еўрасаюза і НАТА, таму не выступае ад імя гэтых арганізацый. Аднак, паводле яго слоў, магчымы падзел Еўропы закране ўсе краіны кантынента.

Палітык падкрэсліў, што Украіна не хоча паўтарэння Ялцінскай канферэнцыі, калі вялікія дзяржавы падзялілі Еўропу на сферы ўплыву. Ён заявіў, што нельга дапусціць, каб Расія зноў спрабавала падзяліць еўрапейскія краіны паміж сабой.

Асобна Зяленскі адзначыў, што суверэнітэт і тэрытарыяльная цэласнасць з’яўляюцца асноватворнымі прынцыпамі для любой незалежнай дзяржавы. Калі краіна хоча заставацца свабоднай і дэмакратычнай, іншыя павінны паважаць яе незалежнасць і тэрытарыяльныя межы.

Раней Дональд Трамп заявіў, што рыхтуецца маштабная здзелка, якая будзе тычыцца не толькі Украіны, але і ўсёй Еўропы. Ён таксама пацвердзіў, што сустракаўся са спецыяльным прадстаўніком расійскага кіраўніцтва Кірылам Дзмітрыевым, аднак не стаў раскрываць змест іх размовы.

Гэтыя заявы прагучалі на фоне актывізацыі дыпламатычных кантактаў паміж Вашынгтонам, Масквой і Кіевам. Прадстаўнікі адміністрацыі Трампа праводзілі асобныя перамовы з украінскімі і еўрапейскімі чыноўнікамі ў штаб-кватэры НАТА ў Бруселі.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»35

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

Пасля аварыі на матацыкле звычайны школьны настаўнік стаў музычным геніем. Што здарылася з ягоным мозгам?5

Малдова можа ўвесці для беларусаў візы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»35

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць