Грамадства2626

Былы следчы Юшкевіч: Сапега малайчына. Паводзіла сябе больш годна за таго, хто паказваў сябе гэткім мача

Яўген Юшкевіч — былы следчы і былы палітвязень — расказаў, што асабіста чытаў пратаколы допытаў Соф’і Сапегі і быў уражаны тым, як яна трымалася на следстве. Пасля выхаду інтэрв’ю Сапегі Юшкевіч пра гэта напісаў у Threads: «Яе допыты я чытаў уласнымі вачыма і нават выпісваў сабе фармулёўкі, каб некалі расказаць, што яна малайчына».

Яўген Юшкевіч каля Беларускага дома салідарнасці ў Варшаве. Былы палітвязень і былы следчы быў дэпартаваны з Беларусі ў групе з 25 палітвязняў у верасні 2026 года. Фота: Volha Shukaila / SOPA Images / LightRocket via Getty Images

Сёння пасля выхаду інтэрв'ю Соф'і Сапегі мяне разбудзілі званкамі з просьбай даць каментар. Добра.

1. Усё, што яна кажа (і што пры гэтым ведаю я адначасова), — найчысцейшая праўда. Проста аж да даслоўнасці.

2. Яна забылася расказаць, што ў самалёце яна ВЫДАЛІЛА свой тэлеграм з прылад. Яго пазней аднаўлялі. Гэта наўпрост вынікала з пытанняў да яе падчас следства. Яе допыты (шмат) я чытаў на ўласныя вочы і нават выпісваў сабе фармулёўкі, каб калі-небудзь расказаць, што яна малайчына. Яна малайчына.

Я крыху разбіраюся ў правядзенні допытаў і вось я чытаў яе допыты і бачыў, як спачатку яна адмаўлялася даваць паказанні, як САМА нічога не аддавала і не паведамляла, як «марозіла» следчага, як потым гаварыла толькі тое, што і так ужо было па тэлевізары. Глядзеў на даты, на фактычныя звесткі, якія яна (не) давала, і быў прыемна здзіўлены. Памятаю, што я спецыяльна выпісваў яе фразы (даволі крутыя для неспрактыкаванай дзяўчыны) накшталт «не памятаю дастаткова добра, каб я магла адказаць». І проста «ВАЎ».

А калі яна яшчэ і НЕ схлусіла ў КДБ пра мяне самога, я ўжо вырашыў расказваць пра яе ў турмах проста ўсім палітычным, каму цікава, асабліва па ЧКБ (ім давалі вялікія тэрміны, яны часта злаваліся на яе).

Мае запісы, на жаль, забралі (скралі), і цытат я прывесці не змагу, прайшло пяць гадоў, але гэтыя запісы я рабіў мэтанакіравана:

хацеў калі-небудзь расказаць, што Соф'я паводзіла сябе нашмат больш годна, чым тыя, хто паказваў сябе гэткім мача і купаўся ва ўласнай пыхлівасці. Усё — гэты гештальт закрыты.

Каментары26

  • Алесь.
    29.10.2026
    Сапега падпісала дамову аб супрацоўніцтве. Гэта ў яе інтэрв'ю. Падпісала не адразу. Сумна чытаць, якая яна "Ваў" ад прафесійнага следчага. Навошта ён гэта кажа? Сапегу некуды трэба паставіць?
  • Крынж
    29.10.2026
    Алесь.,
    Сапега падпісала дамову аб супрацоўніцтве. Гэта ў яе інтэрв'ю...
    -І шо? Пры пэўных умовах вы бы падпісаліся ў тым што вы Мікі Маўс,але вы жа не Мікі Маус?
  • Дзе трэба
    29.10.2026
    Антось , на падставе дадзеных ад Сафіі і Рамана, ў тым ліку, будавалася абвінавачванне ў адносінах да Юшкевіча!

Цяпер чытаюць

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі19

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

Улады Германіі заявілі пра «фактычную немагчымасць» правядзення ў сябе чэмпіянату свету па хакеі, калі ў ім будзе ўдзельнічаць Расія7

Зяленскі назваў небяспечнай ідэю Трампа аб стварэнні новай сістэмы бяспекі ў Еўропе

У польскім серыяле, які выйшаў на Netflix, адзін з персанажаў — беларускі доктар. У яго на спіне выпалена «здраднік»4

Хакеры цалкам знішчылі воблачную інфраструктуру аднаго з найбуйнейшых расійскіх хостынг-правайдараў Beget1

49‑гадовага лесніка з радзімы Лукашэнкі з двума дзясяткамі судзімасцяў узялі ў палон ва Украіне4

У МУС пракаментавалі справу віцебскага вядучага, які небяспечна пажартаваў на закрытым мерапрыемстве9

У Веткаўскім раёне адкрылі рух па новым мосце праз Сож1

Цесця прынца Гары арыштавалі ў ЗША па падазрэнні ў захоўванні дзіцячай парнаграфіі

Сі Дзіньпін зладзіў у партыі чыстку, найбуйнейшую з часоў Культурнай рэвалюцыі5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі19

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць