Свет

Расійскія хакеры выкралі і выклалі ў сеціва асабістыя звесткі міністра замежных спраў Італіі

Расійскія хакеры апублікавалі ў даркнэце асабістыя даныя кіраўніка Міністэрства замежных спраў Італіі Антоніа Таяні. Кібератака таксама закранула пракурора Рыма Франчэска Ло Воя і кіраўніка паліцыі па барацьбе з кіберзлачыннасцю Івана Габрыэлі, паведамляе Euronews.

Антоніа Таяні. Фота: AP Photo/Andrew Medichini

Пра распаўсюджванне сваіх персанальных даных паведаміў сам Таяні, які займае пасады кіраўніка МЗС і віцэ-прэм’ера Італіі. Паводле выдання Il Fatto Quotidiano, за атакай стаіць расійская хакерская групоўка Noname057(16).

Міністр напісаў у сацыяльнай сетцы X, што кіберзлачынцы ўжо некалькі дзён распаўсюджваюць у даркнэце яго асабістыя звесткі і спрабуюць атрымаць дадатковую інфармацыю. Паводле яго слоў, пагрозы закранаюць таксама яго сям’ю: хакеры гатовыя плаціць за новыя звесткі пра яго і блізкіх.

Таяні заявіў, што не мае намеру паддавацца запалохванню і працягне працу дзеля абароны свайго міністэрства і Італіі, а таксама ўмацавання сувязяў з саюзнікамі.

Міністр звязаў атаку са сваёй падтрымкай Украіны. Паводле яго слоў, менавіта пазіцыя Італіі ў дачыненні да вайны стала палітычнай прычынай, праз якую ён апынуўся пад прыцэлам хакераў. Таяні падкрэсліў, што абарона свабоды суверэннай дзяржавы, дэмакратыі і незалежнасці Украіны выклікае варожасць з боку такіх злачынных структур.

Кіраўнік італьянскага МЗС таксама паведаміў пра ўзмацненне кібербяспекі ведамства. З 1 студзеня ён стварыў спецыяльнае кіберупраўленне, якое павінна абараняць міністэрства ад хакерскіх пранікненняў. Па словах Таяні, пагрозы нярэдка зыходзяць ад структур, так ці інакш звязаных з варожымі дзяржавамі. Італія працуе над супрацьдзеяннем ім і падтрымлівае кантакты з саюзнікамі.

Прэм’ер-міністарка Італіі Джорджа Мелоні выказала салідарнасць з кіраўніком МЗС. У заяве, апублікаванай 7 лістапада, яна адзначыла, што продаж канфідэнцыйнай інфармацыі пра прадстаўнікоў дзяржаўных устаноў выклікае сур’ёзную занепакоенасць і павінен рашуча спыняцца.

Акрамя таго, Мелоні раскрытыкавала распаўсюджванне фальшывых выяваў, да якога, паводле яе слоў, далучаюцца і прадстаўнікі апазіцыі. Яна падкрэсліла, што свабода слова не павінна станавіцца падставай для дэзынфармацыі.

Гаворка ішла пра фотаздымак, які апошнімі днямі апублікаваў старшыня Дэмакратычнай партыі Стэфана Баначыні. На ім Таяні быў намаляваны ў чырвонай кепцы з надпісам MAGA — абрэвіятурай перадвыбарчага лозунга Дональда Трампа Make America Great Again («Зробім Амерыку зноў вялікай»).

Пасля заявы Мелоні Баначыні паведаміў, што выдаліў публікацыю з іранічным мемам. Ён патлумачыў гэта просьбай партыі «Наперад, Італія» і адзначыў, што Таяні сапраўды трымаў падобную кепку ў руках падчас публічных мерапрыемстваў, што, паводле яго слоў, пацвярджаецца фотаздымкамі.

Каментары

Цяпер чытаюць

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»11

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Усе навіны →
Усе навіны

Сі Дзіньпін зладзіў у партыі чыстку, найбуйнейшую з часоў Культурнай рэвалюцыі5

Андрэй Пачобут едзе ў Львоў11

На сайце футбольнага клуба «Катавіцы» памянялі сцяг: чырвона-зялёны на нацыянальны беларускі6

Азаронак апраўдваецца, што яго расійскага госця з фразамі пра беларускі народ не так зразумелі25

Легендарная шашлычная «Ёлкі-Палкі» павінна ацалець падчас зносу прыватнага сектара на Арлоўскай у Мінску

У Мінску дазволілі выкідаць паперу, пластык і шкло ў адзін кантэйнер2

Мужчына сыграў Billie Jean на вакзале Гомеля і парваў сацсеткі ВІДЭА

Італія, якая заваблівала мільянераў, цяпер хоча браць з іх плату за выезд2

Расія пераводзіць танкеры ценявога флоту пад уласны сцяг, каб засцерагчы нафтавыя перавозкі

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»11

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць