Binance пачала працэс вяртання актываў, страчаных у выніку хакерскага ўзлому
Для «кампенсацыі наступстваў інцыдэнту» кампанія зарэзервавала больш за 6,34 млрд даляраў уласных сродкаў. Пра гэта паведамілі ў Binance.

Фота: Burak Akbulut / Anadolu via Getty Images
Пры гэтым у кампаніі адзначаюць, што ўвесь гэты працэс можа заняць пэўны час. Таксама крыптабіржа разам з партнёрамі і праваахоўнымі органамі працуе над вяртаннем замарожаных актываў на 3 млрд даляраў.
Першапачаткова ў кампаніі меркавалі, што атака была звязаная са ўзломам ноўтбука, аднак, паводле апошніх даных, былі выяўленыя «дадатковыя пункты ўзлому».
Каментары