Грамадства66

Ксяндза Завальнюка сустрэлі на вуліцы. Ён расказаў, у чым сэнс жыцця

Вядомы блогер Максат, які здымае праходку гараджан і задае ім пытанні пра жыццё, сустрэў у цэнтры Мінска ксяндза Уладзіслава Завальнюка, былога пробашча Чырвонага касцёла. Той паказаў яму сваё пасведчанне пілота і расказаў пра любімую музыку і шчасце.

Скрыншоты тут і далей: rjpvph / Instagram

Завальнюк расказаў, што ў дзяцінстве хацеў быць лётчыкам і нават мае лётныя правы. Ён хацеў паступаць у лётнае вучылішча ўжо з 8 класаў, але маці сказала скончыць 11, а потым — куды хочаш.

«А потым, калі ўжо падрос, тады вось шлях духоўны».

Завальнюк кажа, што вельмі шчаслівы.

«Таму што я патрэбны свайму пакліканню. (…) У дзясятым класе пайшоў раз, другі, ужо больш свядома на набажэнства. Потым бацькі, настаўленне, потым чуеш святара. Потым слова Божае, Біблія. І потым аказваецца, не тое што цікава, а гэта нешта сур'ёзнае».

На пытанне пра сэнс жыцця ксёндз адказаў так:

«Сабой кіраваць, як любы кіроўца машынай. Сэнс жыцця — прайсці, праехаць шчасліва, куды едзеш, і з кім едзеш, і да каго едзеш, зразумець вось такі сэнс. І бог дае тады табе і вытрымку на кожны дзень. І іншае — гэта радасць, што ты ўсё ж патрэбны, ты кірунак маеш».

Самым прыгожым з убачанага Завальнюк называе гармонію сярод людзей. А сярод любімай музыкі пералічыў Гендэля, Вівальдзі, Бетховена.

Свету ён параіў захоўваць мір.

Каментары6

  • Фемініскі іму ўцюхаюць кніжку Рагаткі
    30.10.2026
    Ішоў сібе каталік а потым аказваецца "Насі з сабой". Ента што падлучаецца, кожнага разу як у 20-м трэба бюляцені нікуды не выкідваць(укідаць камусь на халяўку то адназначна) а ўсіхда насіць з сабой?
  • .
    30.10.2026
    Цікава, ці лятае ён зараз і дзе.
    Калі Баравую даўно закрылі, то ў Ліпках?
  • 12
    30.10.2026
    Вельмі Харошы Чалавек і Святар

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе3

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Усе навіны →
Усе навіны

Народны артыст Анатоль Ярмоленка стаў бізнэс-партнёрам кашалька Лукашэнкі3

Прадаецца былая рэзідэнцыя Лукашэнкі пад Віцебскам2

Мужчына піў гарбату ля ракі, убачыў, што тоне жанчына, выратаваў яе і проста сышоў. Яго знайшлі і ўзнагародзілі7

«У нас няма канкурэнтаў». Беларуска расказала, як адкрыла папулярны барбершоп у райцэнтры3

Зяленскі заявіў, што расійскія ўдары пашкодзілі ўсе электрастанцыі ў краіне1

Ціханоўскі пра Ціханоўскую: Яна кажа: «Балюча чуць». Зараз табе будзе яшчэ больш балюча85

Пазняк: Нават пры мінімальным беларускім раскладзе Пуціла і Пратасевіч пойдуць пад следства106

«Пакінулі на некалькі гадзін аднаго на вакзале». Мужчына памёр пасля падзення з вышыні на працы4

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе3

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць