Алесь Бяляцкі выказаў словы падтрымкі «Новай газеце», якая сёння абвясціла пра спыненне працы ў Расіі.

30 кастрычніка «Новая газета» паведаміла пра спыненне працы ў Расіі. Старшыня «Вясны» і нобелеўскі лаўрэат Алесь Бяляцкі выказаў салідарнасць з «Новай газетай», паведамляе «Вясна».
За 33 гады існавання выданне страціла шасцярых журналістаў і аўтараў, забітых праз сваю працу, сярод іх Ганна Паліткоўская і Наталля Эстэмірава. Пасля 2022 года рэдакцыя засталася ў Расіі і працягвала працаваць нягледзячы на адкліканне ліцэнзій, судовы пераслед і статус «замежнага агента».
«Я даведаўся пра прысуджэнне мне Нобелеўскай прэміі ў беларускай турме ў 2022 годзе праз год пасля Дзмітрыя Муратава [яму прысудзілі прэмію ў 2021‑м — НН]. Мы не былі знаёмыя, але я ведаў, што Дзмітрый будзе гаварыць ад майго імя. Так і было», — кажа Алесь Бяляцкі.
Праваабаронца адзначае, што сёння Дзмітрый Муратаў, апошні нобелеўскі лаўрэат, які яшчэ працуе ў Расіі, фіксуе забойства сваёй газеты.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары