Свет11

«Нас забілі». «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі

«9 лістапада мы пагасім святло ў нашым доме, дзе пражылі 30 гадоў, выключым серверы і сыдзем», — гаворыцца ў заяве газеты, якая яшчэ здолела працаваць у Расіі ў надзвычай цяжкіх умовах.

Планёрка ў рэдакцыі «Новай газеты» ў Маскве ў кастрычніку 2026 года, фота «Новая газета».

Выданне «Новая газета» абвясціла пра спыненне працы ў Расіі;

У 2023 годзе Раскамнагляд афіцыйна ануляваў пасведчанне аб рэгістрацыі гэтага СМІ. Сёлета Міністэрства юстыцыі прызнала «Новую газету» замежным агентам, і выданне не можа працягваць дзейнасць у Расіі.

«9 лістапада мы пагасім святло ў нашым доме, дзе пражылі 30 гадоў, выключым серверы і сыдзем. Газеты больш няма. Расійскія ўлады і расійскія спецслужбы прымусілі рэдакцыю спыніць працу», — гаворыцца ў заяве выдання.

«Трыццаць з гакам гадоў жыцця разам з краінай і яе грамадзянамі скончацца для нас на вуліцы, без сродкаў да існавання, пад пастаяннай пагрозай рэпрэсій.

Нашы гады жыцця былі шчаслівымі — дзякуючы творчасці і надзеям, чытачам, сябрам, тэкстам, фільмам. Часам гэтыя гады былі адчайна горкімі.

Горкімі, таму што менавіта за час кіравання гэтага рэжыму, а не ў бандыцкія 90-я, па палітычных матывах, за выкананне свайго прафесійнага і грамадзянскага абавязку былі забітыя нашы калегі: Ігар Домнікаў, Юрый Шчакаціхін, Ганна Паліткоўская, Стас Маркелаў, Анастасія Бабурава, Наталля Эстэмірава.

Адначасова з лістом аб высяленні была адключаная сістэма данатаў, якая дазваляла нам атрымліваць ахвяраванні ад нашых чытачоў. Гэта значыць, нас пазбавілі сродкаў. Увогуле.

Гэта — скаардынаваная акцыя. Нікога не пераканаюць апраўданні банкаў, што яны робяць гэта, кіруючыся ўнутранымі карпаратыўнымі правіламі. Гэта — знешнія правілы, устаноўленыя рэпрэсіўным дзяржаўным апаратам, супрацоўнікамі ФСБ, якія праніклі пад дах кожнай арганізацыі. Яны лічаць краіну сваёй уласнасцю.

Пасля пачатку ваенных дзеянняў нас, як і ўсіх іншых журналістаў, пазбавілі магчымасці гаварыць пра самыя важныя і трагічныя падзеі сучаснасці. Былі прынятыя законы, якія вярнулі ў краіну цэнзуру. Потым гэтая цэнзура распаўсюдзілася практычна на ўсе сферы чалавечага жыцця.

Улады заблакавалі ўсе нашы інтэрнэт-рэсурсы. Дзяржава адабрала ў нас друкарню, а супрацоўнікі спецслужбаў і цэнзары, якія заселі ў іншых друкарнях, адмаўляліся друкаваць нашу газету. Многія нашы супрацоўнікі былі вымушаныя з’ехаць з краіны.

Потым дзяржава пазбавіла нас рэгістрацыі СМІ, адабраўшы права зарабляць сваёй працай.

На галоўнага рэдактара, лаўрэата Нобелеўскай прэміі міру Дзмітрыя Муратава быў здзейснены напад, у выніку якога ён ледзь не страціў зрок. Крымінальную справу ўзбуджаць не сталі, хоць злачынцы вядомыя.

Потым нашых журналістаў пачалі абвяшчаць «замежнымі агентамі», пачаўшы з галоўнага рэдактара.

Затым супраць кіраўніцтва рэдакцыі заводзілі адміністрацыйныя справы.

У Чачні выкралі і збілі да паўсмерці нашу аглядальніцу Алену Мілашыну.

Узялі ў закладнікі шэф-рэдактара газеты Алега Ралдугіна, абвінаваціўшы яго ў тым, што ён працаваў журналістам. Неўзабаве суд.

У рэдакцыі «Новай газеты» прайшоў шматгадзінны ператрус, ператрус адбыўся і ў кватэры галоўнага рэдактара.

У верасні гэтага года ўсю рэдакцыю абвясцілі «іншаагентам», унёсшы ў спісы больш за сто чалавек: журналістаў і аўтараў.

Амаль пяць гадоў вайны мы здолелі прапрацаваць у глухім атачэнні спецслужбаў.

І вось цяпер — усё. Мы апынуліся ў «кіл-зоне», — піша выданне.

Што праўда, сайты «Новай газеты» дзейнічаюць.

Ёсць «Новая газета Еўропа», «Новая газета Балтыя».

Каментары1

  • Indrid Cold
    30.10.2026
    Адной рускамоўнай прапагандыстскай памойкай менш - ну і добра, хай ідуць у Вкусочка працаваць.

Цяпер чытаюць

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая2

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына даглядала жывёл 40 гадоў і памерла ад укусаў леапарда

Былы следчы Юшкевіч: Сапега малайчына. Паводзіла сябе больш годна за таго, хто паказваў сябе гэткім мача18

ГУР назвала беларускія прадпрыемствы, якія ўдзельнічаюць у стварэнні расійскага аналага Starlink9

Расійскі дрон ударыў па чыгуначнай платформе ў Дняпры: 13 загінулых6

Пальчыс: Пратасевіч нават не паспрабаваў зламаць тэлефон і ноўтбук, выкінуць іх у туалет — што заўгодна37

«Навічкам даецца кароткая віза — 15‑30 дзён». Беларусы дзеляцца, як Італія цяпер выдае візы2

Багацейка з TikTok перад смерцю захацела пакінуць беларускаму пенсіянеру спадчыну на паўмільёна даляраў — той пагадзіўся4

Беларуска стварыла ў Варшаве жаночы кніжны клуб, дзе знаходзяць сябровак6

«Чорная зона». Што вядома пра палітзняволеных беларусаў, якіх трымаюць у псіхіятрычных клініках9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая2

«Дагэтуль задаюся пытаннем, чым Пратасевіч мяне зачараваў». Вялікае інтэрв'ю Соф'і Сапегі — частка другая

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць