ГУР назвала беларускія прадпрыемствы, якія ўдзельнічаюць у стварэнні расійскага аналага Starlink
Галоўнае ўпраўленне разведкі Мінабароны Украіны апублікавала спіс 49 расійскіх і беларускіх прадпрыемстваў, задзейнічаных у стварэнні нізкаарбітальнай спадарожнікавай сістэмы «Рассвет» — расійскага аналага Starlink. Звесткі пра прадпрыемствы, апублікаваныя на партале War&Sanctions, заўважыў Reform.news.
Сістэма «Рассвет» уключае арбітальную групоўку нізкаарбітальных спадарожнікаў, наземную інфраструктуру кіравання, шлюзавыя станцыі і абаненцкія тэрміналы для стацыянарных і рухомых аб'ектаў. У праекце задзейнічаныя структуры Раскосмасу і Мінабароны РФ, IT-кампаніі, вытворцы мікраэлектронікі, навуковыя цэнтры.
Галоўнае прадпрыемства, якое рэалізуе праект, — расійскае ТАА «Бюро 1440», якое ўваходзіць у IT-кангламерат «ІКС Холдынг». Прадпрыемствы холдынга вырабляюць кампаненты, сонечныя панэлі, абаненцкае абсталяванне, друкаваныя платы, электронныя модулі і іншыя складнікі сістэмы.
У спісе тры беларускія прадпрыемствы: ЗАТ «Аэракасмічныя прыборы», РВУП «Завод дакладнай электрамеханікі» і яго філіял «Белінтэрсат».
Паводле звестак ГУР, ЗАТ «Аэракасмічныя прыборы» займаецца стварэннем прататыпаў кампанентаў для сістэмы «Рассвет».
У маі 2026 года Белінтэрсат заключыў з ТАА «Бюро 1440» пагадненне аб стратэгічным партнёрстве, якое прадугледжвае інтэграцыю нізкаарбітальнай спадарожнікавай сістэмы шырокапалоснай перадачы даных «Рассвет» у тэлекамунікацыйную інфраструктуру Беларусі.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
Чаму не?
На усходзе ёсць нейкі +-%на магчымасць змен з Ілонай ніякіх ..
Лепш бы гур сбУ " пацікавілася" " геніем фламінга" Штелерман- данілавым больш карысці Украіне
Такое напісаць мог толькі закончаны людажэр.