Міжнародная крыптабіржа KuCoin абвясціла аб неадкладным спыненні абслугоўвання карыстальнікаў з Беларусі і Расіі. У кампаніі патлумачылі рашэнне патрабаваннямі заканадаўства і рэгулятараў.

Абмежаванні распаўсюджваюцца на ўсе прадукты, паслугі і функцыі платформы. Пры гэтым біржа заявіла, што мае намер арганізаваць упарадкаванае завяршэнне абслугоўвання, каб карыстальнікі маглі закрыць свае пазіцыі і вывесці актывы.
Карыстальнікам, якіх закрануць змены, павінны даслаць паведамленні з адпаведнымі інструкцыямі. Калі такое паведамленне не прыйшло, KuCoin рэкамендуе пакуль устрымацца ад якіх-небудзь дзеянняў.
Паводле інфармацыю партала CoinMarketCap, KuCoin уваходзіць у першую дзясятку крыптабіржаў свету паводле аб’ёму таргоў.
Раней у кастрычніку аб спыненні абслугоўвання карыстальнікаў з Беларусі і Расіі таксама паведамілі некалькі іншых буйных міжнародных крыптабіржаў, у тым ліку MEXC, Bitget і HTX.
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары