Спорт

Крышціяну Раналду завяршыў кар’еру ў зборнай Партугаліі

41‑гадовы форвард абвясціў пра сыход з нацыянальнай каманды, апублікаваўшы зварот у сацыяльных сетках.

Фота: Octavio Passos/Getty Images

«Партугалія заўсёды будзе ў маёй памяці», — напісаў ён.

Нагадаем, што ў верасні Крышціяну Раналду гучна пасварыўся з трэнерам зборнай Партугаліі.

Усё пачалося пасля матчу зборнай супраць Нарвегіі, дзе Крышціяну не выйшаў на поле і быў відавочна гэтым незадаволены. Прычым партугальцы перамаглі ў гасцях 2:1. Пасля гэтага КР з'ехаў з размяшчэння зборнай, выступіўшы з рэзкай заявай.

Тады паведамлялася, што Крышціяну Раналду ці адхіляць ад зборнай назаўжды, ці ўсё ж ён вернецца. Выглядае на тое, што 41‑гадовы партугалец вырашыў развітацца са зборнай, якой аддаў 23 гады і за якую забіў 146 галоў у 234 матчах.

Сітуацыя з Крышціяну Раналду цікавая яшчэ тым, што ён імкнецца пабіць абсалютны рэкордам усіх часоў і народаў — 1000 галоў за кар'еру (у Месі 934 мячы, у Пеле было 766, у Левандоўскага — 707, у Кейна — 531, Мбапэ — 454).

Зараз у Крышціяну Раналду 985 галоў, ён стабільна забівае за саудаўскі «Аль-Наср», за які гуляе, і за які ў апошняй гульні зрабіў хет-трык.

Каментары

Цяпер чытаюць

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос21

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Усе навіны →
Усе навіны

Сукупнае багацце дзясяткі галоўных мільярдэраў свету за месяц зменшылася амаль на 300 мільярдаў даляраў3

Кітай упершыню пацвердзіў падрыхтоўку сустрэчы Сі, Трампа і Пуціна

Ціханоўская пра ліст часткі былых палітвязняў: Такія адкрытыя лісты трэба пісаць Лукашэнку37

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна50

Вынеслі прысуд былому рэктару віцебскага ВНУ, які прыдумляў студэнтаў — вельмі лагодны

На выбарах у ЗША прайграла кангрэсвумен-украінка, якая галасавала супраць падтрымкі Украіны11

Падчас адпачынку ў В'етнаме памерла 69‑гадовая беларуска5

НАТА рыхтуе стратэгію ўдараў у глыбіню Расіі на выпадак атакі Пуціна4

Венгрыя праз 36 гадоў адкрыла архівы інфарматараў камуністычнай эпохі15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос21

Віцебскі вядучы пажартаваў на закрытым мерапрыемстве. Праз дзве гадзіны да яго прыехала міліцыя праз данос

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць