Здароўе

Што карысней для мужчынскага здароўя — мачыцца седзячы ці стоячы? Вынікі эксперыменту

Спрэчкі пра тое, як лепш мачыцца мужчынам, ідуць даўно, а звычкі ў розных краінах моцна адрозніваюцца. Як паказала міжнароднае апытанне 2023 года, у ЗША малую патрэбу седзячы спраўляюць каля 10% мужчын, а ў Германіі — 40%.

Ілюстрацыйнае фота: Наша Ніва

Як піша ScienceAlert, каб высветліць, ці мае пастава значэнне, навукоўцы з Калумбіі правялі эксперымент. У ім узялі ўдзел 52 здаровыя мужчыны ва ўзросце ад 18 да 39 гадоў. Кожны з іх мачыўся двойчы — седзячы і стоячы, з перапынкам не менш за суткі. Даследчыкі вымяралі максімальную хуткасць патоку мачы і яе агульны аб'ём.

Высветлілася, што пастава практычна не ўплывае на гэтыя паказчыкі. І седзячы, і стоячы мужчыны выдзялялі прыкладна аднолькавую колькасць мачы, а максімальная хуткасць патоку амаль не адрознівалася. Адзінае адрозненне: стоячы ім патрабавалася крыху больш часу, каб струмень дасягнуў максімальнай хуткасці. Але гэта, імаверна, не мае практычнага значэння.

Аднак для мужчын з праблемамі мочавыдзяляльнай сістэмы сітуацыя можа быць іншай.

Пасля 50 гадоў у многіх мужчын павялічваецца прастата, якая можа сціскаць мочаспускальны канал. Праз гэта мачыцца цяжэй: даводзіцца напружвацца, а струмень слабее. Стоячы тады складаней трапіць куды трэба, таму, як тлумачаць уролагі, спраўляць малую патрэбу седзячы можа быць зручней з пункту гледжання гігіены.

Магчыма, такая пастава лепшая не толькі з пункту гледжання гігіены. Аналіз 11 даследаванняў, апублікаваны ў 2014 годзе, паказаў, што ў мужчын з праблемамі мочаспускання седзячы мачавы пухір апаражняецца лепш. Адна з магчымых прычын — у такім становішчы лепш расслабляюцца цягліцы тазавага дна.

Праўда, навукоўцы адзначаюць, што гэтыя даследаванні мелі шэраг абмежаванняў, таму адназначных высноў для мужчын з уралагачнымі праблемамі пакуль зрабіць нельга. Новы эксперымент таксама не дае адказу на гэтае пытанне, бо ў ім удзельнічалі толькі здаровыя маладыя мужчыны.

Так што здаровым маладым мужчынам не варта асабліва задумвацца, у якой паставе мачыцца. Можна выбіраць тую, якая зручнейшая. А калі вырашылі рабіць гэта стоячы — галоўнае не спудлаваць.

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Арт-менеджару Алегу Ларычаву выклікалі хуткую на суд4

У ЗША ўпершыню абралі мусульманіна ў Сенат. Раней Трамп называў гэтага кандыдата «джыхадыстам»11

Беларускую дэлегацыю абакралі на юнацкай Алімпіядзе, што ўпершыню праходзіць у Афрыцы6

Ціханоўская: Беларусь — гэта не Расія. І беларусы — гэта не Лукашэнка8

Пяць чалавек затрымалі за каментары пра чыноўнікаў і міліцыянераў10

Стала вядома, чаму Ютуб выдаліў стрымы Сяргея Ціханоўскага61

Яна Пінчук расказала, як яе пяць гадоў таму ў Санкт-Пецярбургу арыштавалі па запыце Беларусі1

У ЗША ўпершыню абралі цемнаскурую жанчыну губернатарам штата3

У Віцебскай вобласці паставілі скрыні для лістоў толькі аднаму адрасату

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна40

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць