Свет

У Арменіі зноў арыштавалі прарасійскага мільярдэра Карапецяна

У Ерэване затрымалі армянскага і расійскага мільярдэра Самвела Карапецяна, кіраўніка апазіцыйнай партыі «Моцная Арменія». Яго і яшчэ 35 чалавек падазраюць у злоўжываннях службовымі паўнамоцтвамі ў кампаніі «Электрычныя сеткі Арменіі», растраце маёмасці і адмыванні грошай. Пра гэта 4 лістапада паведаміў Следчы камітэт Арменіі.

Самвел Карапецян

У межах расследавання адначасова правялі ператрусы ў 65 жылых і камерцыйных аб'ектах. Паводле матэрыялаў следства, у 2016—2024 гадах дзеянні Карапецяна і асоб, якія выконвалі яго даручэнні, маглі нанесці шкоду амаль на 64,6 мільярда драмаў (больш за 159 мільёнаў еўра).

Следчыя сцвярджаюць, што праз кантраляваную Карапецянам кампанію прыцягвалі пазыковыя сродкі, якія перавышалі рэальныя патрэбы прадпрыемства, а затым выводзілі іх. У дакументах гэтыя аперацыі афармляліся як выплата дывідэндаў і выдача пазык. Паводле версіі следства, грошы змешвалі з іншымі даходамі, каб схаваць іх сапраўднае паходжанне і легалізаваць.

Гэта не першы выпадак затрымання Карапецяна. У чэрвені 2025 года яго арыштавалі па абвінавачанні ў закліках да захопу дзяржаўнай улады. Гэта адбылося пасля таго, як бізнэсмен падтрымаў прадстаўнікоў Армянскай апостальскай царквы, якія ў той час канфліктавалі з прэм'ер-міністрам Ніколам Пашынянам.

Пазней яму таксама выставілі абвінавачанні ва ўхіленні ад выплаты падаткаў і адмыванні грошай. У студзені 2026 года меру стрымання змянілі на хатні арышт.

У лютым партыя «Моцная Арменія», якую ўзначальвае Карапецян, вылучыла яго кандыдатам на пасаду прэм'ер-міністра на парламенцкіх выбарах 7 чэрвеня. За партыю прагаласавалі 23,27% выбаршчыкаў. Яна заняла другое месца пасля кіроўнай партыі «Грамадзянская дамова» Нікола Пашыняна, якая атрымала 49,75%.

Разам з іншым прарасійскім апазіцыйным аб'яднаннем «Альянс Арменія», якое ўзначальвае былы прэзідэнт Роберт Качаран, партыя Карапецяна мае 41 месца ў парламенце. У кіроўнай партыі — 64 мандаты.

Пляменнік Самвела Карапецяна і кіраўнік фракцыі «Моцная Арменія» Нарэк Карапецян звязаў новае затрыманне дзядзькі з адмовай парламенцкай апазіцыі падтрымліваць праект новай канстытуцыі. Чакаецца, што тэкст дакумента будзе апублікаваны ў лістападзе. Для прыняцця канстытуцыйных змен патрэбныя галасы не менш як 70 дэпутатаў.

Затрыманне адбылося амаль праз тры тыдні пасля таго, як урад Арменіі прыняў рашэнне прызнаць усе 100% акцый кампаніі «Электрычныя сеткі Арменіі» аб'ектам пераважнага грамадскага інтарэсу. Гэта адкрывае магчымасць нацыяналізацыі прадпрыемства. Нікол Пашынян заявіў, што пасля пераходу ва ўласнасць дзяржавы кампанію плануюць перадаць у кіраванне міжнароднай буйной кампаніі або групе кампаній.

Каментары

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Усе навіны →
Усе навіны

«Першая думка — найлепшая». Экзаменатар — пра нюансы дзяржаўнага экзамену па польскай мове1

Джорджа Мелоні раскрытыкавала ЕС за хаос у перамовах па Украіне3

У Бабруйску запрашаюць на працу тыкток-стрымераў для вечаровых эфіраў. Колькі абяцаюць плаціць?4

Віталь Пінчук закінуў дэбютную шайбу ў НХЛ2

Кушнер раскрыў, пра што ЗША хочуць дамовіцца з Украінай і Расіяй у Абу-Дабі

Перамога дэмакратаў у ЗША напалохала інвестараў у ШІ. Фірмы на біржы Nasdaq страцілі 2,5 трыльёна, кампаніі Маска — 300 мільярдаў9

Доўгачаканае аднаўленне сядзібы паплечніка Касцюшкі ў Відзах-Лаўчынскіх абярнулася заменай драўляных сцен на керамзітабетон2

Трамп анансаваў маштабнае пагадненне, якое закране ўсю Еўропу8

Забарона на цукеркі можа прывесці да пераядання ў дзяцей. Што рабіць бацькам?4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»47

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць