На мінскай пошце ва ўпакоўцы цукерак з Германіі знайшлі 4 тысячы еўра
Супрацоўнікі мытнага пункта «Мінская пошта» падчас агляду адной з міжнародных пасылак знайшлі 4 тысячы еўра, схаваныя ва ўпакоўцы з цукеркамі, піша Дзяржаўны мытны камітэт.

Пасылка была адпраўленая з Германіі на адрас грамадзянкі Беларусі. У мытнай дэкларацыі адпраўнік пазначыў, што ўсярэдзіне знаходзяцца касметыка, адзенне і прадукты харчавання.

Падазрэнне мытнікаў выклікала адна з упаковак з цукеркамі, якая выглядала нетыпова. Пасля яе адкрыцця ўнутры знайшлі грошы.

Мінская рэгіянальная мытня пачала адміністрацыйны працэс паводле часткі 2 артыкула 15.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Грошы канфіскавалі да вынясення судовага рашэння.

На мытні нагадалі, што перасылаць наяўныя грошы ў міжнародных паштовых адпраўленнях забаронена незалежна ад сумы і валюты.
«Белпошта» з 1 лістапада не будзе прымаць камерцыйных пасылак у Еўрасаюз
Кіроўца аўтобуса Мінск — Вільня спрабаваў правезці 25 тысяч еўра ў трусах
У Польшчы беларускаму дальнабойшчыку пагражае турма — спрабаваў увезці экзатычных яшчарак
Чорны лабрадор Піксель вынюхаў кантрабанды на 7 тысяч еўра на польска-беларускай мяжы
Каментары