Чорны лабрадор Піксель вынюхаў кантрабанды на 7 тысяч еўра на польска-беларускай мяжы
Кожны з двух 21‑гадовых кантрабандыстаў аштрафаваны на 4 тысячы 700 еўра. Ім забаранілі ўезд у Шэнген на восем гадоў, паведамляе Беларуская рэдакцыя Польскага радыё.

Супрацоўнікі Мытна-падатковай службы Польшчы на аўтапераходзе «Кузніца» (на беларускім баку — «Брузгі») знайшлі ў двух мікрааўтобусах маркі Volkswagen кантрабандныя цыгарэты з беларускімі акцызнымі маркамі.
1 500 пачкаў тытунёвых вырабаў на агульную суму больш за 31 тысячу злотых (7 тыс. еўра) удалося знайсці дзякуючы пільнаму лабрадору па мянушцы Піксель — службоваму сабаку польскай мытні. Цыгарэты былі схаваныя ў сядзеннях транспартных сродкаў, а кіроўцамі мікрааўтобусаў былі двое 21‑гадовых беларусаў.
Кантрабандысты скарысталіся магчымасцю добраахвотна пагадзіцца на пакаранне і прынялі штрафы 21 тысячы злотых (больш за 4 тыс. 700 еўра) кожны. На падставе рашэння польскіх памежных органаў ім забаронены ўезд у краіны Шэнгенскай зоны на восем гадоў.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары