Грамадства

У Ізраілі завяршылі расследаванне смерці Яніны родам з Беларусі

Ізраільская паліцыя завяршыла расследаванне забойства 30‑гадовай ураджэнкі Беларусі Яніны Масвады (Русінавай). У забойстве падазраюць яе 28‑гадовага мужа Алі Масваду. Яму плануюць выставіць абвінавачанне ў чацвер у акруговым судзе Хайфы, піша Reform.news.

Яніна Русінава. Фота тут і далей з фэйсбуку актывісткі Лілі Бэн-Амі

У ноч на 25 верасня Яніну знайшлі ў кватэры ў Хайфе з цяжкім раненнем шыі. Медыкі спрабавалі яе рэанімаваць, але пазней жанчына памерла ў бальніцы. У суседнім пакоі ў гэты час знаходзіўся двухмесячны сын сужэнцаў. Пасля трагедыі дзіця перадалі пад апеку сацыяльных службаў.

Паводле версіі следства, прычынай забойства стала рашэнне жанчыны расстацца з мужам і з'ехаць з іх агульнага дома. Яна збіралася вярнуцца з дзіцем у Беларусь. Муж баяўся, што жонка пасля гэтага не вернецца ў Ізраіль.

Алі Масвада з самага пачатку адмаўляў датычнасць да смерці жонкі. Ён сцвярджаў, што жанчына сама нанесла сабе раненні, а ён спрабаваў спыніць крывацёк і выратаваць яе. Аднак, па словах паліцыі, сабраныя доказы абвяргаюць гэтую версію. У прыватнасці, вынікі судова-медыцынскай экспертызы выключаюць магчымасць таго, што загінулая сама нанесла сабе смяротныя пашкоджанні.

Следчыя таксама вывучылі паказанні знаёмых Яніны і ранейшыя скаргі на гвалт і пагрозы з боку мужа. Паводле іх звестак, жанчына баялася мужчыны, бо ён пагражаў прычыніць ёй шкоду і адабраць дзіця.

На месцы злачынства знайшлі нож, якім, верагодна, было здзейснена забойства. Паліцыя лічыць, што пасля здарэння мужчына спрабаваў знішчыць доказы і стварыць бачнасць самагубства. Следчыя праверылі таксама відэазапісы, на якія спасылаліся сваякі падазраванага, сцвярджаючы, што Яніна нібыта пагражала скончыць жыццё самагубствам. Гэтыя сцвярджэнні не пацвердзіліся.

Ізраільская актывістка Лілі Бэн-Амі паведаміла, што маці загінулай Яніны зможа атрымаць рэкамендацыю сацыяльных службаў на апеку над унукам.

Паводле яе слоў, паліцыя ўжо завяршыла расследаванне і перадала матэрыялы пракурору. Пасля выстаўлення абвінавачання Алі Масвада таксама страціць права на апеку над дзіцем.

Каментары

Цяпер чытаюць

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна10

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Усе навіны →
Усе навіны

Трамп паабяцаў прыняць перамогу дэмакратаў2

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША21

Ужо не 36,6. За 150 гадоў людзі сталі халаднейшымі6

Вы «сава» ці «жаўранак»? Навукоўцы навучыліся вызначаць гэта па валасах1

Беларускія дактары ўпершыню выратавалі немаўля без паловы дыяфрагмы

Пад Самарай пасля ўдару Украіны другія суткі гарыць адно з найбуйнейшых сховішчаў нафты ў Еўропе1

У Літве ўрачыста адзначылі 100‑годдзе былога прэзідэнта Валдаса Адамкуса. Быў і сам юбіляр ФОТЫ1

У Мінску кіроўца наляцеў на машыну, якую гаспадар рамантаваў пасярод вуліцы ВІДЭА3

У Дубровенскім раёне лось выбег на дарогу перад маршруткай з пасажырамі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна10

Святлана Ціханоўская пра крытыку з боку Ціханоўскага: Мне ад гэтага вельмі крыўдна і непрыемна

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць