Анафілактычны шок малаверагодны. Што кажа клініка пра смерць 30‑гадовай Валерыі, якая памерла падчас выдалення зуба
Беларусаў узрушыла трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — яна пайшла выдаляць зуб мудрасці пад наркозам і памерла. Цяпер камісія Міністэрства аховы здароўя праводзіць праверку з гэтай нагоды. Што вядома?

У клініцы «Стамарус», куды звярталася 30‑гадовая Валерыя Баброўнік, паведамілі Onliner, што выпадак правяраюць дзяржаўныя органы і камісія Мінздароўя.
Версію пра анафілактычны шок, якая распаўсюдзілася ў сацсетках, медцэнтр лічыць малаверагоднай.
У «Стамарусе» заявілі, што ў пацыенткі «клінічная карціна анафілактычнага шоку адсутнічала». Пры гэтым канчатковыя высновы пра прычыны смерці яшчэ павінны зрабіць спецыялісты.
Паводле клінікі, цяпер правяраюць якасць дапамогі Валерыі на ўсіх этапах — у самім медцэнтры, падчас працы хуткай і ў бальніцы. Таксама праводзяцца следчыя дзеянні.
«Да заканчэння афіцыйных экспертыз любыя сцвярджэнні ў публічнай прасторы з’яўляюцца заўчаснымі», — адзначылі ў медцэнтры.
Падрабязней каментаваць стан пацыенткі і аказаную ёй дапамогу ў клініцы адмовіліся, спаслаўшыся на медыцынскую таямніцу.
Як высветліў Onliner, пасля пагаршэння стану Валерыі ёй пачалі аказваць рэанімацыйную дапамогу, выклікалі хуткую і шпіталізавалі ў бальніцу.
Пра смерць Валерыі Баброўнік стала вядома ў канцы кастрычніка. Жанчыне было 30 гадоў, яна працавала намесніцай загадчыка па медыцынскай частцы Старобінскай гарадской бальніцы. У Валерыі засталіся муж і сын, які вучыцца ў другім класе.
-
У Мінску адкрылі новую дыспетчарскую станцыю замест знесенай савецкай. Але будынка там няма — толькі бытоўка і біятуалет
-
У Беларусі за апошнія гады ліквідавалі 40 праваслаўных прыходаў
-
У Беларусі перастала працаваць сістэма анлайн-кантролю за рухам тавараў — ад шын да фенаў. Гэта не першы такі збой сёлета
Дырэктар Віцебскага цэнтра сучаснага мастацтва Андрэй Духоўнікаў пераехаў у Сербію — ён расказаў пра даносы ў культуры, неадукаванасць міністраў і чый жа Шагал
Каментары
НН пазбавілі магчымасці працаваць у Беларусі, а я не чытаю анлайнер інакш, як праз НН.