Трэці дзень запар у Еўропе масава паведамляюць пра бомбы на авіярэйсах. Праз гэта сёння экстранна селі шэсць пасажырскіх самалётаў
Еўрапейскія авіялініі тэрарызуюць ілжывымі паведамленнямі.

Ілюстрацыйнае фота
Тры авіялайнеры раніцай 5 лістапада экстранна прызямліліся ў Балгарыі, яшчэ адзін — у аэрапорце Бруселя.
Рэйс Finnair Хельсінкі— Рым здзейсніў пасадку ў сталіцы Італіі, а самалёт кампаніі Aer Lingus, які выконваў рэйс Дублін— Рым, перанакіравалі на вайсковую авіябазу ў Францыі.
Ніводная з пагроз выбуху не пацвердзілася.
Учора ў Польшчы праз паведамленні пра магчымую выбухоўку пасадзілі два пасажырскія самалёты — з Лондана і Капенгагена. Аэрапорт Варшава-Модлін часова спыняў працу.
Напярэдадні, 2 лістапада, праз аналагічную пагрозу самалёт Wizz Air давялося саджаць у Будапешце ў суправаджэнні знішчальніка.
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары