Самалёт Wizz Air саджалі ў суправаджэнні знішчальніка праз паведамленне пра бомбу на борце
Самалёт бюджэтнай авіякампаніі Wizz Air, які выконваў рэйс з Лондана ў Сафію, накіравалі ў Будапешт праз пагрозу выбуху, паведамляе The Independent.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: Jakub Porzycki/NurPhoto via Getty Images
Міністр абароны Венгрыі Ромулуш Русін-Сэндзі паведаміў у фэйсбуку, што для суправаджэння пасажырскага лайнера ў паветра паднялі знішчальнік Gripen венгерскіх ВПС.
Самалёт паспяхова прызямліўся ў аэрапорце Будапешта. Паводле інфармацыі прадстаўнікоў Wizz Air, якую яны паведамілі парталу 24.hu, цяпер кампетэнтныя органы правяраюць бяспеку паветранага судна і пасажыраў.
Пасля інцыдэнту знішчальнік вярнуўся на базу. Міністр абароны Венгрыі таксама паведаміў, што пасля прызямлення рэйса паліцыя ўзмацніла меры бяспекі.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
Каментары