ЗША прасоўваюць ідэю аднаўлення паставак расійскага газу ў Еўропу праз Украіну
ЗША выступаюць за як мага хутчэйшае аднаўленне продажаў расійскага прыроднага газу ў Еўропу.

Падчас паездак у Маскву і Кіеў Джарэд Кушнер і Стыў Уіткаф уздымалі ідэю продажу расійскага газу праз амерыканскага пасярэдніка, каб абысці еўрапейскія санкцыі і «стварыць выгадныя магчымасці для амерыканскіх інвестараў». Пра гэта піша The Wall Street Journal са спасылкай на свае крыніцы.
Паводле звестак выдання, ЗША выступаюць за як мага хутчэйшае аднаўленне продажаў расійскага прыроднага газу ў Еўропу па трубаправодах, якія праходзяць праз тэрыторыю Украіны.
На думку амерыканскіх перамоўшчыкаў, вяртанне Расіі на еўрапейскі рынак прыроднага газу стварыла б для Пуціна «стымул» пагадзіцца на энергетычнае перамір’е.
Як паведаміла крыніца WSJ, у Белым доме прапануюць, каб Расія пералічвала даходы ад продажу газу ў Еўропу на рахунак у трэцяй краіне, каб Крэмль не мог выкарыстоўваць гэтыя грошы для фінансавання вайны.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары
------
* до установления Халифата в ближайшие 20 лет