Спорт

20‑гадовы Андрэа Кімі Антанелі датэрмінова стаў чэмпіёнам «Формулы-1» у сезоне-2026

Каб датэрмінова заваяваць тытул, яму дастаткова было фінішаваць у Мексіцы дзявятым або вышэй. Кімі фінішаваў учора трэцім.

Фота: Clive Rose/Getty Images

20‑гадовы італьянскі пілот «Мерсэдэса» Андрэа Кімі Антанэлі пасля трэцяга месца на Гран-пры Мексікі датэрмінова гарантаваў сабе тытул чэмпіёна Формулы-1 па выніках сезона-2026.

Перамогу ў гонцы атрымаў пілот «Рэд Бул» Макс Ферстапен. Другім фінішаваў сяміразовы чэмпіён свету, гоншчык «Ферары» Льюіс Хэмілтан.

Перад Гран-пры Мексікі Антанэлі лідзіраваў у асабістым заліку, апярэджваючы свайго напарніка па камандзе, брытанскага гоншчыка Джорджа Расэла, на 123 балы Каб датэрмінова заваяваць тытул, яму дастаткова было фінішаваць у Мексіцы дзевятым або вышэй, нават калі б Расэл перамог у гонцы.

Антанэлі дэбютаваў у Формуле-1 у сезоне-2025 у складзе «Мерсэдэса». У сваім першым сезоне італьянскі гоншчык набраў 150 балаў і заняў сёмае месца ў асабістым заліку.

Пілот «Мерсэдэса» Андрэа Кімі Антанэлі паўтарыў рэкорд Жака Вільнёва і Льюіса Хэмілтана, стаўшы чэмпіёнам Формулы-1 ужо ў другім сезоне ўдзелу ў чэмпіянаце свету. Дэні Халму і Эмерсану Фітыпальдзі для гэтага спатрэбілася тры сезоны.

Андрэа Кімі стаў самым маладым пераможцам «Формулы-1» у гісторыі. Яму 20 гадоў, Фетэль і Хэмілтан першы раз станавіліся чэмпіёнамі ў 23 гады, Ферстапэн і Алонса ў 24, Міхаэль Шумахер выйграў свой першы сезон у 25 гадоў.

Кімі Антанэлі падзяліўся эмоцыямі пасля таго, як датэрмінова стаў чэмпіёнам Формулы-1 сезона-2026.

«Мы зрабілі гэта, зрабілі! Мяне не было б тут без «Мерсэдэса», без маёй сям’і, таму я вельмі ім удзячны за гэты момант. Ён застанецца са мной назаўсёды. У мяне няма слоў. Я пакуль толькі спрабую ўсвядоміць, што толькі што адбылося. Гэта быў неверагодны сезон, і падзяліць гэты подыум з Максам і Льюісам — асаблівы момант. З нецярпеннем чакаю новых бітваў у будучыні. Гэты ўік-энд быў для мяне больш напружаным, але я шчаслівы з таго, чаго мы дасягнулі. І цяпер магу атрымаць асалоду ад астатняй часткі сезона», — сказаў Антанэлі ў эфіры пасля гонкі.

Агульны залік

  1. Андрэа Кімі Антанэлі («Мерсэдэс») — 380 балаў.
  2. Макс Ферстапен («Рэд Бул») — 261.
  3. Льюіс Хэмілтан («Ферары») — 259.
  4. Джордж Расэл («Мерсэдэс») — 250.
  5. Шарль Леклер («Ферары») — 245.
  6. Ланда Норыс («Макларэн») — 221.
  7. Оскар Піястры («Макларэн») — 144.
  8. Ісак Хаджар («Рэд Бул») — 107.
  9. Ліам Лоўсан («Рэйсінг Булз» / «Рэд Бул») — 83.
  10. П'ер Гаслі («Альпін») — 42.
  11. Арвід Ліндблад («Рэйсінг Булз») — 38.
  12. Франка Калапінта («Альпін») — 27.
  13. Олівер Берман («Хаас») — 23.
  14. Габрыэл Барталета («Аўдзі») — 14.
  15. Ніка Хюлькенберг («Аўдзі») — 13.
  16. Эстэбан Акон («Хаас») — 7.
  17. Фернанда Алонса («Астан Марцін») — 7.
  18. Карлас Сайнс-малодшы («Уільямс») — 7.
  19. Алекс Албон («Уільямс») — 5.
  20. Юкі Цунода («Рэйсінг Булз») — 1.
  21. Рё Хіракава («Хаас») — 1.
  22. Лэнс Строл («Астан Марцін») — 0.
  23. Валтэры Ботас («Кадылак») — 0.
  24. 24. Серхіа Перэс («Кадылак») — 0

Каментары

Цяпер чытаюць

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Усе навіны →
Усе навіны

Прэзідэнт Фінляндыі расказаў, якія пасланні ад Украіны перадаў Пуціну падчас размовы з ім3

Амерыканец два месяцы насіў у кашальку латарэйны білет, не ведаючы, што ён выйграў мільён

У мінскім метро расказалі, што рабіць у выпадку падзення на рэйкі

На пратэстах у Германіі людзей было не вельмі шмат, але давялося прымяняць вадамёты і пярцовы газ7

У верасні беларусы паставілі рэкорд па крэдытах на жыллё1

Кампанія супраць Хэлоўіна мае далёкасяжныя мэты25

На «Варшаўскім мосце» хтосьці кінуў ката. Гаспадар знік, на польскім баку прыняць жывёлу не могуць ФОТАФАКТ3

Калісьці тут жылі мільёны. Лазерныя тэхналогіі раскрываюць маштаб загінулай цывілізацыі Амазоніі3

«Дзіяна выпіла шэсць бляшанак энергетыку і папрасілася за руль». Дэталі катастрофы ў Вілейскім раёне, дзе загінула трое маладзёнаў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу7

Затрымалі чарговага чалавека года Віцебшчыны, дэпутата Віцебскага аблсавета Дзмітрыя Калягу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць