Навука і тэхналогіі11

Стары касмічны тэлескоп NASA вось-вось упадзе на Зямлю — ён важыць паўтары тоны

Паводле прагнозу Касмічных сіл ЗША, тэлескоп увойдзе ў атмасферу ў наступную пятніцу.

Касмічны апарат Swift, загорнуты ў ахоўны чахол, на базе ВПС на мысе Канаверал, у Фларыдзе. 9 верасня 2002 года. Фота: NASA via AP

Старэючы касмічны тэлескоп NASA Swift хутка ўпадзе на Зямлю. Спроба выратаваць яго правалілася, і ён з кожным днём апускаецца ўсё ніжэй, паведамляе Associated Press.

Паводле прагнозу Касмічных сіл ЗША, тэлескоп увойдзе ў атмасферу ў наступную пятніцу. Ён важыць каля паўтары тоны, і большая частка павінна згарэць. Захавацца могуць толькі некалькі дэталяў з вальфраму, які шчыльнейшы за свінец, і часткі люстэркаў. Хутчэй за ўсё, абломкі ўпадуць у акіян. Аднак у зону магчымага падзення трапляюць Афрыка, Аўстралія, Індыя, Паўднёва-Усходняя Азія, Цэнтральная і Паўднёвая Амерыка.

Тэлескоп зніжаўся хутчэй, чым звычайна, з-за таго, што апошнія гады Сонца было вельмі актыўнае. Год таму NASA наняло кампанію Katalyst Space для тэрміновай выратавальнай місіі. Яе трохрукі робат Link стартаваў у ліпені, але сутыкнуўся з праблемамі. Да тэлескопа ён наблізіўся толькі на 12—15 км, а ў верасні сам упаў на Зямлю.

Swift запусцілі 20 лістапада 2004 года. За гэты час ён зафіксаваў больш за 2000 гама-ўспышак, 1400 выбухаў зорак і шмат камет, астэроідаў і чорных дзірак.

Яго галоўнай перавагай была здольнасць хутка паварочвацца да падзей у космасе. Чым замяніць Swift, навукоўцы яшчэ не вырашылі.

Каментары1

  • Žvir
    01.11.2026
    A, nu, ja nie ŭ rajonie mierkavanaha padzieńnia spatudy. Dyk i niachaj.

Цяпер чытаюць

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Усе навіны →
Усе навіны

«Сіл няма, рэсурсаў няма, усе стаміліся». Лукашэнка заявіў, што вайна ва Украіне ў найбліжэйшыя месяцы будзе скончаная24

У ЗША пачынаецца вырашальны дзень прамежкавых выбараў у Кангрэс. Больш за 50 мільёнаў выбаршчыкаў ужо прагаласавалі1

Над Кіевам стварылі купал РЭБ супраць рэактыўных «Шахедаў»1

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Дэмакраты адбіраюць у рэспубліканцаў Сенат і Палату прадстаўнікоў у ЗША

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць