Аўто

«Белджы» ў кастрычніку паставіла новы рэкорд продажу машын

Беларускі аўтавытворца «Белджы» ўстанавіў новы рэкорд продажаў. У кастрычніку жыхары краіны набылі 6700 легкавых аўтамабіляў Belgee і Geely, сабраных на барысаўскім прадпрыемстве. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе кампаніі.

Здымак ілюстрацыйны. Фота: «Наша Ніва»

Папярэдні рэкорд быў зафіксаваны ў верасні, калі прадалі 6400 новых аўтамабіляў.

Каля 40% кастрычніцкіх продажаў прыпала на гібрыдныя і электрычныя мадэлі — усяго больш за 2640 машын.

Найбольш запатрабаванай мадэллю на рынку новых аўтамабіляў застаецца абноўлены красовер Belgee X50. Значную цікавасць купцы праяўляюць і да больш бюджэтнага красовера: у кастрычніку прадалі больш за 600 такіх аўтамабіляў. Прыкладна столькі ж склалі продажы Belgee X70, што стала рэкордным вынікам для гэтай мадэлі.

Сярод электрамабіляў лідарства захоўвае кампактны Geely EX2 — у кастрычніку было прададзена 1430 такіх машын. Добрыя вынікі паказаў і беларускі гібрыд Belgee X80: за месяц рэалізавалі больш за 620 аўтамабіляў.

У 2027 годзе «Белджы» плануе запусціць штамповачны цэх. Гэта дазволіць павялічыць гадавы выпуск аўтамабіляў са 120 тысяч да 200 тысяч.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе17

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Усе навіны →
Усе навіны

У Даўгаўпілсе затрымалі беларускага машыніста і яго памочніка, якія на хаду выкідвалі цыгарэты з цягніка11

Кальцавую лінію метро хутка пачнуць будаваць. Першы ўчастак звяжа «Парк Дружбы народаў» з Вяснянкай1

Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра28

Эдуарда Бабарыку не пераводзілі на турэмны рэжым, ён застаецца ў калоніі ў Горках

А што будзе, калі вярнуцца ў Беларусь? Кажуць жа, што рэпрэсіі заканчваюцца9

Народны артыст Анатоль Ярмоленка стаў бізнэс-партнёрам кашалька Лукашэнкі4

Прадаецца былая рэзідэнцыя Лукашэнкі пад Віцебскам2

Мужчына піў гарбату ля ракі, убачыў, што тоне жанчына, выратаваў яе і проста сышоў. Яго знайшлі і ўзнагародзілі7

«У нас няма канкурэнтаў». Беларуска расказала, як адкрыла папулярны барбершоп у райцэнтры3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе17

Дзе цяпер Кірыл Слука? Яго песню «И назвал тебя любимой, любимая — Бе-ло-руууссия» ведалі ўсе

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць