Аўто11

«БелДжы» выпусціла 200‑тысячны аўтамабіль

Беларуска-кітайскае прадпрыемства «БелДжы», размешчанае ў Барысаўскім раёне Мінскай вобласці, выпусціла свой 200‑тысячны аўтамабіль. Юбілейнай машынай стаў гарадскі красовер Belgee X50+ у камплектацыі Prestige, афарбаваны ў колер «сіні металік», паведамляе агенцтва «Аўтастат» са спасылкай на прэс-службу прадпрыемства.

Фота: прэс-служба «Белджы»

Вытворчасць мадэлі Belgee X50+ пачалася ў сярэдзіне красавіка 2026 года. Тады ж прадпрыемства адкрыла прыём заказаў, а ўжо 24 красавіка аўтамабіль з'явіўся ў продажы ў дылерскіх цэнтрах.

Новы красовер мае даўжыню 4380 мм, колавую базу 2600 мм, шырыню 1810 мм і вышыню 1615 мм. Дарожны прасвет у 182 мм дазваляе ўпэўнена эксплуатаваць аўтамабіль не толькі ў гарадскіх умовах, але і на грунтавых, заснежаных або брудных дарогах.

У Беларусі Belgee X50+ прапануецца ў трох камплектацыях — Comfort, Luxury і Flagship. Кошт аўтамабіля пачынаецца ад 57,9 тысячы рублёў.

Сумеснае прадпрыемства «БелДжы» было створана ў 2011 годзе. Першы аўтамабіль на ім сабралі ў лютым 2013 года, а ў 2017 годзе запусцілі завод поўнага цыклу па вытворчасці аўтамабіляў Geely. Агульны аб'ём інвестыцый у праект склаў каля 400 мільёнаў еўра, у тым ліку значную частку забяспечыў кітайскі крэдыт.

З 2023 года прадпрыемства атрымала ліцэнзію на выпуск аўтамабіляў пад уласнай маркай Belgee. Першай такой мадэллю стаў красовер Belgee X50, створаны на базе першага пакалення Geely Coolray. Пазней у лінейцы з'явіліся красовер X70 і седан S50, а ў 2025 годзе было прынята рашэнне наладзіць выпуск чатырох мадэляў электрамабіляў, у тым ліку гібрыднага Belgee X80.

Прадпрыемства займае тэрыторыю плошчай 118 гектараў і разлічана прыкладна на 2300 супрацоўнікаў. У 2024 годзе на заводзе было выпушчана больш за 90 тысяч аўтамабіляў. У пачатку 2026 года «БелДжы» адзначыла выпуск 150‑тысячнага аўтамабіля, а цяпер дасягнула новага рубяжу — 200 тысяч выпушчаных машын.

Каментары1

  • Ау́тааматар
    31.07.2026
    Фуууу

Цяпер чытаюць

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі: Расія хоча не гарантый бяспекі, а магчымасці ўмешвацца ў чужыя справы16

Беларусы могуць прышчапіцца ад грыпу французскай вакцынай2

Памёр пасол Расіі ў ЗША Аляксандр Дарчыеў. Яму было 66 гадоў1

Два беларускія фільмы атрымалі ўзнагароды на кінафестывалі ў Лос-Анджэлесе

Хто такая Эліс Хуанг — меркаваная кітайская шпіёнка, якая завяла раман з кіраўніком Nvidia9

У Мінску пачалі ставіць першыя навагоднія елкі ФОТЫ8

УСУ зноў атакавалі найбуйнейшы расійскі НПЗ у Омску

Беларусь не апавяшчае грамадзян аб пралётах дронаў, але перадае інфармацыю пра гэта суседнім краінам. Тыя апавяшчаюць яшчэ на падлёце13

Арменію пазбавілі права голасу ў АДКБ3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік15

У Санкт-Пецярбургу пры выбуху аўтамабіля загінуў палкоўнік

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць