Свет

У Перу выбралі мэра, падкінуўшы ўверх манетку

У Перу пераможцу выбараў мэра горада Каміна ў рэгіёне Пуна вызначылі з дапамогай падкідвання манеты. Два кандыдаты набралі аднолькавую колькасць галасоў — па 671, таму выбарчай камісіі давялося правесці лёсаванне, паведамляе газета La República.

Скрыншот з відэа

За пасаду мэра змагаліся Рубен Кіспе ад партыі Somos Perú і Саламіна Мамані ад партыі País para Todos. Пасля падліку 100% бюлетэняў высветлілася, што абодва атрымалі па 671 голасе.

Спачатку падчас пасяджэння з дапамогай двух пранумараваных бюлетэняў вызначылі парадак удзелу кандыдатаў у лёсаванні. Прадстаўнік партыі Somos Perú, якому выпаў першы ход, выбраў адну з пяці манет наміналам у адзін соль і вызначыў, што перамогу прынясе выпадзенне рэверсу.

Член выбарчай камісіі падкінуў манету. Яна ўпала рэверсам уверх, а пераможцам стаў Рубен Кіспе.

Новаабраны мэр заявіў, што прыйшоў на лёсаванне з поўнай верай у поспех. Пасля гэтага бакі падпісалі адпаведныя пратаколы.

Каментары

Цяпер чытаюць

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі17

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Усе навіны →
Усе навіны

Кватэра ў Depo стала самай дарагой у кастрычніку. Метр ацанілі ў 8300 даляраў

Чарняўская пра «Быхаўскую мадонну»: Большасць талентаў — у падполлі або эміграцыі. Значыць, выбірай з таго, што даюць4

Украінскія дроны другі раз з пачатку восені атакавалі найбуйнейшы порт Расіі на Балтыйскім моры3

Бацька Меган Маркл пераведзены ў турму пасля таго, як зрэзаў электронны бранзалет

Удзельнічалі ў паўстаннях, былі экзатычнымі слугамі і нават ратавалі магнатаў ад даўгоў. Кім былі афрыканцы ў ВКЛ і Рэчы Паспалітай?22

Больш за 200 мільёнаў чалавек у свеце жывуць на тэрыторыях, за якія змагаюцца банды і паўстанцы3

Клізма з кока-колы дапамагла там, дзе не спрацавалі слабільныя. Як гэта магчыма?7

Каб адслужыць нядзельную каталіцкую імшу ў Баранавічах, давялося ехаць самому біскупу. Больш не было каму9

Папулярная маладая блогерка з Чэрыкава памерла неўзабаве пасля нараджэння дзіцяці11

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі17

Атака на Усць-Лугу: расійскія каналы паведамляюць пра гібель трох экіпажаў авіятэхнікі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць