Грамадства33

Скандальна вядомай беларускай блогерцы адмовіліся прадаваць пярсцёнак Cartier у Парыжы

«Калі я ўжо збіралася разлічвацца, ён мне кажа: «Выбачайце, ноў. Беларус энд Раша — уся сетка Cartier х*й на вас клала», — абураецца Іра МісМо ў блогу.

Блогерка Іра МісМо. Скрыншот відэа ў тыктоку. Якасць палепшана ШІ

Папулярная беларуская блогерка Іра МісМо, якая называе сябе стваральніцай прафесіі тэйполаг у Беларусі, разам з сястрой і пляменнікам адпачывае ў Парыжы.

Па плане быў шопінг у Cartier, але нешта не склалася. У сваіх сацсетках (а МісМо мае 296 тысяч падпісчыкаў у інстаграме і больш за 120 тысяч у тыктоку) блогерка распавяла пра непрыемны выпадак.

Па словах МісМо, яна разам са сваёй кампаніяй правяла ў буціку Cartier на Елісейскіх Палях у Парыжы каля 40 хвілін — пакуль выбралі мадэль, якая падабаецца, пакуль прадавец знайшоў патрэбны памер…

Але ў выніку набыць упрыгожанне не змагла — і ўсё праз тое, што яна грамадзянка Беларусі.

Рэч у тым, што праз распачатую Расіяй вайну дзейнічае пакет санкцый, а сярод забарон ёсць забарона на ўвоз у Расію і Беларусь прадметаў раскошы (патэнцыйна праблемы могуць быць з таварамі, якія каштуюць больш за 300 еўра).

Раней пра аналагічны выпадак распавядала былая блогерка з завода «Атлант», а цяпер тыктокерка і спявачка Atlanta — яна не змагла набыць рамень Louis Vuitton у фірмовай краме брэнда ў Мілане.

МісМо не вельмі выбірае словы, калі распавядае пра сваю крыўду:

«Якія п*расы, я не магу! […] Калі я ўжо збіралася разлічвацца, ён мне кажа: «Выбачайце, ноў, Беларус энд Раша — уся сетка Cartier х*ем на вас клала!». Вось так і сказаў! Я сказала: «Ты а*еў? Я зараз усім раскажу тут». 

Сястра МісМо дадала: «Ён мне кажа: «Пайшла ты на х*й».

Шпацыр яны ў выніку працягнулі на блышыным рынку. Блогерка пажартавала, што толькі там могуць закупляцца беларусы. А супакоіліся ў парфумерна-касметычнай краме Sephora, дзе без пытанняў атрымалася разлічыцца беларускімі карткамі.

Дарэчы, Іра МісМо не ўпершыню трапляе ў скандальную сітуацыю. Сёлета яна рэкламавала панчохі Mark Formelle (на той момант іх яшчэ не было ў продажы) і нахаміла дзяўчыне, якая спытала, дзе можна набыць навінку.

Жарсці ў байнэце не сціхалі тыдзень. А МісМо ў выніку прадала панчохі, якія прымярала, у некалькі разоў даражэй, чым іх потым прадаваў вытворца ў сваіх крамах.

А летась блогерка дала інтэрв'ю «Анлайнеру», дзе распавяла пра свайго хлопца-лудамана, які скраў у яе $25 тысяч. Трэба адзначыць, што падчас рамантычных адносін Іра МісМо на каханым мужчыне змагла зарабіць. Спачатку яна прадавала падпісчыцам фатаграфіі свайго бойфрэнда, а пасля расстання запісала некалькі відэа з гісторыяй кахання і здрады, кожнае з якіх прадала асобна.

Рэакцыя аўдыторыі на інтэрв’ю блогерцы не спадабалася і яна пачала пагражаць «Анлайнеру» судом — але пагрозамі ў блогу ўсё і скончылася. 

Каментары3

  • Пытаннечка
    09.11.2026
    Гэтыя гістэрыкі з-за вяртання ПДВ (ВАТ) ці проста быдла байт?
  • Юзік
    09.11.2026
    гага) нарм!
  • Цуда ў пёрах
    09.11.2026
    Божа, які прыгожы помнік у Быхаве ўсё ж усталявалі!

Цяпер чытаюць

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Усе навіны →
Усе навіны

Вячорка расказаў храналогію спробы арганізаваць непублічныя перамовы з Мінскам, каб дээскалаваць сітуацыю23

У Маладзечанскім раёне ў аварыі з машынай ДАІ пацярпела чатырохгадовая дзяўчынка2

«Сядзець на вяршыні гары ў Швейцарыі і піць да страты прытомнасці». Рутэ расказаў пра іх з Зяленскім планы на пасля вайны 9

Сярод забітых у Кракаве — двое замежнікаў. Грамадзянства адной ахвяры пакуль не называюць

Расіян вяртаюць на хакейныя чэмпіянаты свету. Беларусаў пакінулі за бортам30

Вэнс пачаў дыстанцыявацца ад Трампа пасля паразы рэспубліканцаў на выбарах і прасоўвае ўласны брэнд з прыцэлам на 2028 год10

Параненых у Кракаве паліцыянтаў выратавалі два вядомыя хірургі: яны абедалі побач і кінуліся на дапамогу5

Саліста расійскага гурта на канцэрце ў Мінску, падобна, адкачвала хуткая — пасля ён спяваў у паўцемры пад фанеру12

Пасля расійскай атакі больш за 600 тысяч жыхароў Днепрапятроўшчыны засталіся без святла1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Арыштавалі мінчука, які 27 гадоў таму зарэзаў маладую валютчыцу. Яго здаў падзельнік, які цяпер сядзіць на пажыццёвым

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць