Грамадства

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

У «Пінскдрэва» ўзніклі праблемы з прыродаахоўнай службай, піша BG.Media.

Фота: pinskdrev.by

У чым прэтэнзіі да «Пінскдрэва»?

Прадстаўнікі холдынгавай кампаніі «Пінскдрэў» звярнуліся па дапамогу да старшыні Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Міхаіла Русага падчас асабістага прыёму грамадзян у Пінскім горадвыканкаме. Нагодай сталі прэтэнзіі з боку прыродаахоўнай службы і падатковай інспекцыі.

Як распавялі ў сюжэце «ТБ Пінск», спрэчка ўзнікла праз перапрацоўку драўняных адходаў. Правяраючыя ўгледзелі праблему ў тым, што сярод астаткаў драўніны могуць знаходзіцца хімічна апрацаваныя матэрыялы. А гэта азначае, што абыходзіцца з імі як са звычайнай сыравінай для вытворчасці паліва немагчыма.

Для прадпрыемства гэта абярнулася сур'ёзнымі фінансавымі стратамі. Прадстаўнікі «Пінскдрэва» папрасілі разабрацца ў сітуацыі.

Міхаіл Русы пагадзіўся, што да хімічна апрацаваных драўняных астаткаў мусіць прымяняцца асаблівы парадак. Аднак ён звярнуў увагу і на іншы бок пытання: нельга дапускаць, каб праз спрэчную класіфікацыю матэрыялаў пакутавала сама вытворчасць.

У якасці магчымага рашэння Міхаіл Русы прапанаваў вывучыць вопыт прадпрыемства ў парку «Ляскавічы», дзе, паводле яго слоў, ужо ўдалося ўрэгуляваць аналагічную сітуацыю.

Пінчукі скардзяцца на паветра і чорны налёт

У каментарах пад навіной жыхары Пінска загаварылі не толькі пра дакументы і вытворчыя страты. Многія ўспомнілі пра якасць паветра ў горадзе і ўласныя бытавыя праблемы. Некаторыя карыстальнікі сцвярджаюць, што ў асобных раёнах Пінска цяжка дыхаць, а на вокнах і паверхнях з'яўляецца цёмны налёт.

«Хай пад'едуць у раён вопытна-механічнага завода ўвечары — дыхаць немагчыма», «А наш дом пад нумарам 47 дыхае кожны дзень, а вокны з чорным налётам не адмыць», — пішуць гараджане.

Некаторыя лічаць, што пры выяўленні экалагічных парушэнняў прадпрыемства мусіць несці адказнасць, незалежна ад яго эканамічнага становішча.

Іншыя каментатары заклікалі звярнуць увагу на агульны стан экалогіі ў горадзе.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць15

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Усе навіны →
Усе навіны

Тэрарыст, які ўчыніў бойню ў цэнтры Кракава — паляк20

Пайшла ў ліквідацыю беларуская «дачка» брэнда New Yorker. Крамы цяпер знікнуць?

«Мінсктранс» не ўзгадняў новыя рэйсы ў Польшчу і Літву. Умяшалася Мінгандлю3

Момант затрымання стралка ў Кракаве трапіў на ВІДЭА14

Каля Белага дома затрымалі венесуэльца са зброяй. Галасы нібыта загадвалі яму забіць Трампа2

Тэрарыст адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум шэсць чалавек загінулі31

Каля беларускай аўтатрасы заўважылі мядзведзя на дрэве ВІДЭА2

Пазняк: Тое, што Лукашэнка гандлюе з Расіяй і Пуціным — нармальная справа89

У Новай Зеландыі 43 кіты загінулі, выкінуўшыся на бераг1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць15

У Магілёве на доме, які аддалі пад расійскае пасольства, замалявалі мурал з «Пагоняй». Хоць экспертыза забараняла гэта рабіць

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць