У цэнтры Мінска на скрыжаванні таксіст Wildberries паехаў на чырвонае святло
Паводле папярэдняй інфармацыі ДАІ, кіроўца таксі выехаў на скрыжаванне на чырвоны сігнал святлафора. Пасажырку Kia шпіталізавалі.

Аварыя адбылася раніцай 8 лістапада на скрыжаванні вуліцы Янкі Купалы і праспекта Незалежнасці.
32‑гадовы кіроўца таксі Wildberries праехаў на чырвонае святло і сутыкнуўся з Kia.

Пасажырку Kia шпіталізавалі. Пра яе стан і магчымыя траўмы не паведамляецца.
Каментары