Спорт

Расіян вяртаюць на хакейныя чэмпіянаты свету. Беларусаў пакінулі за бортам

Міжнародная федэрацыя хакея на лёдзе (IIHF) ужо разаслала расклад моладзевага ЧС-2027 з удзелам Расіі. А мужчынскай і моладзевай зборным Беларусі ў вяртанні адмовілі. Адхіленыя разам у 2022 годзе каманды цяпер апынуліся ў розных умовах.

Пра абноўлены расклад паведаміла Швейцарская федэрацыя хакея. Расійская моладзевая зборная павінна заняць месца Нарвегіі, якую пераводзяць у першы дывізіён.

Расія трапляе ў групу з Канадай, Швейцарыяй, Латвіяй і Фінляндыяй. Турнір пройдзе з 26 снежня 2026 года па 5 студзеня 2027‑га ў канадскіх Эдмантане і Рэд-Дзіры. На 27 снежня ў абноўленым раскладзе ўжо прызначаная сустрэча Расіі са Швейцарыяй.

Для Беларусі рашэнне іншае. 7 лістапада IIHF пацвердзіла, што беларуская моладзевая зборная U20 і мужчынская нацыянальная каманда не будуць удзельнічаць у чэмпіянатах свету 2027 года.

Федэрацыя хакея Беларусі абскарджвала абмежаванні ва ўнутраным дысцыплінарным органе IIHF. Той часткова задаволіў апеляцыю, але заявіў, што не мае прававых падстаў загадаць неадкладна вярнуць беларусаў на турніры.

Пасля гэтага рада IIHF зноў адмовіла ў допуску. Яна спаслалася на ўжо зацверджаныя фарматы спаборніцтваў, расклады, продаж квіткоў і арганізацыйныя планы.

Расійская федэрацыя дамаглася іншага выніку праз Спартыўны арбітражны суд у Лазане. 30 кастрычніка суд абавязаў IIHF дапусціць расійскія каманды да шэрагу міжнародных турніраў.

Беларускія і расійскія каманды адхілілі разам 28 лютага 2022 года, пасля пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі ва Украіну. Цяпер расіяне дамагліся асобнага рашэння на сваю карысць, а беларуская нацыянальная і моладзевая зборныя па-ранейшаму застаюцца без чэмпіянатаў свету.

Каментары

Цяпер чытаюць

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку27

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Усе навіны →
Усе навіны

Зборныя Беларусі па хакеі не дапусцілі да чэмпіянатаў свету ў 2027 годзе7

«Яшчэ нічога не патраціў». Бяляцкі расказаў, на што патраціць грошы ад Нобелеўскай прэміі міру7

На мінскай Камароўцы ўпалі цэны: бананы каштуюць 1,9 рубля, мандарыны — 3,9

З ютуба выдаленыя два чарговыя стрымы Ціханоўскага21

Легендарны хакеіст з беларускімі каранямі Грэцкі падтрымаў адмову Канады выдаваць візы расійскім хакеістам

Па тэлевізары паказалі, як Баскаў падарыў заплечнікі шматдзетнай сям’і. А пра іх дом за $1,8 мільёна прамаўчалі13

ГУР вызначыла расіян, датычных да ўдару па Камышавасе, дзе забілі як мінімум 55 чалавек8

Лідара кенійскай секты, які замарыў голадам 190 дзяцей, прысудзілі да 200 гадоў турмы

Акцёр з расійскага серыяла «Ранеткі» памёр ад курынай косткі ў горле1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку27

У Быхаве паставілі выродлівы помнік жанчыне. Разам са скульптурай у Касцюковічах ён можа стаць сімвалам культурнай дэградацыі Беларусі пры Лукашэнку

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць