На плошчы Галоўны Рынак у польскім Кракаве адбылася страляніна. Ёсць загінулыя і параненыя, паведамляе Onet.pl.

Паводле прадстаўніка Малапольскай ваяводскай пажарнай службы, стрэлы былі зробленыя з аўтамабіля, які праязджаў праз плошчу. Спачатку паведамлялася пра некалькі загінулых і пацярпелых.
Пазней прадстаўнік пажарнай службы капітан Хуберт Цеплы ў эфіры тэлеканала TVN24 удакладніў, што на той момант былі вядомыя пра двух загінулых і восем пацярпелых.
Ён заклікаў людзей пакінуць адкрытыя месцы і схавацца ў бяспечных месцах. На месцы здарэння працуюць брыгады хуткай медыцынскай дапамогі, таксама прызямліўся верталёт Паветранай службы выратавання.
Пасля паведамлення пра стрэлы на плошчу былі неадкладна накіраваныя ўсе даступныя патрулі паліцыі. Пажарнікі таксама напагатове.
Паліцыя праводзіць пошук нападніка. У горадзе абвешчаная аблава.
Акрамя таго, выданне Gazeta Krakowska са спасылкай на сведкаў паведамляе пра яшчэ адзін інцыдэнт на вуліцы Страдомскай у Кракаве.
Цяпер чытаюць
Замест парэшткаў Вітаўта за сцяной Віленскай катэдры знайшлі толькі кучу камянёў. Але ўлады Літвы гатовыя выдаткаваць на працяг пошукаў яшчэ 1,5 мільёна еўра
Каментары