Меркаванні

Пазняк: Тое, што Лукашэнка гандлюе з Расіяй і Пуціным — нармальная справа

У каментары «Радыё Радыя» адносна вынікаў нядаўніх выбараў у Кангрэс ЗША ветэран беларускага руху Зянон Пазняк сярод іншага адказаў на пытанне, ці можа пасля перамогі на выбарах у Кангрэс Дэмакратычнай партыі і меркаванае ўзмацненне антырасійскай рыторыкі пасля таго прывесці да новых санкцый супраць беларускіх прадпрыемстваў, якія супрацоўнічаюць з Расіяй.

Зянон Пазняк. Фота: «Наша Ніва»

Зянон Пазняк не бачыць нічога заганнага ў тым, што з пуцінскай Расіяй супрацоўнічаюць нават прадпрыемствы беларускага ВПК кшталту Мінскага завода колавых цягачоў, і выказвае ўпэўненасць, што ягоную думку падзяляюць і за акіянам:

«Калі гэта будзе з гледзішча нейкай такой штомінутнай палітыкі, то можа быць, але сумняваюся. У амерыканскім Кангрэсе даволі сур'ёзныя людзі, і дэмакраты, і рэспубліканцы. 

Тое, што Лукашэнка, Беларусь гандлюе з Расіяй, Пуціным — то гэта нармальная справа. Ён гандляваў і 10, і 15 гадоў [таму], і пры Савецкім Саюзе даваў [прадукцыю] МЗКЦ і гэтак далей. Звычайны гандаль.

А тое, што прышпільваецца, што гэта дапамога ў вайне — дык і малако, і масла калі пастаўляць у Расію, то можна лічыць, што гэта дапамога Расіі. 

Але ёсць дакладнае заканадаўства, прынятае ў Арганізацыі Аб'яднаных Нацый, гэта ўсё прапісана.

Гэта ўсё палітыканства, палітычнае глупства. Беларусь не пастаўляе ні танкі, ні самалёты, ні кулямёты, ніякую зброю. І не ўдзельнічае ў вайне. Таму гэта элемент прапаганды. 

І паколькі ў Кангрэсе Штатаў сур'ёзныя палітыкі, то не думаю, што яны на гэтую прапаганду будуць паддавацца. Хаця цалкам верагодна, што сітуацыя можа схіліцца ў такі бок, што нейкія абмежаванні могуць быць прынятыя. Але паўтараю, што галоўную ролю тут выконвае выканаўчая структура — Дональд Трамп».

Каментары

Цяпер чытаюць

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»7

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Усе навіны →
Усе навіны

Азаронак апраўдваецца, што яго расійскага госця з фразамі пра беларускі народ не так зразумелі25

Легендарная шашлычная «Ёлкі-Палкі» павінна ацалець падчас зносу прыватнага сектара на Арлоўскай у Мінску

У Мінску дазволілі выкідаць паперу, пластык і шкло ў адзін кантэйнер2

Мужчына сыграў Billie Jean на вакзале Гомеля і парваў сацсеткі ВІДЭА

Італія, якая заваблівала мільянераў, цяпер хоча браць з іх плату за выезд2

Расія пераводзіць танкеры ценявога флоту пад уласны сцяг, каб засцерагчы нафтавыя перавозкі

«Няма ў нас іншых беларусаў». Лідар «Драздоў» заклікаў дараваць тым, хто «не там лайк паставіў»58

Падчас эвакуацыі жыхароў Алешак ва Украіну вярнуўся хлопчык, які паспеў пабываць у беларускім прытулку1

«Пасля трохмесячнай і гадавой уляпілі аднаразовую на два тыдні». Беларусы дзеляцца, як Польшча цяпер выдае візы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»7

На баку Расіі ў вайне загінулі мінімум 394 тысячы чалавек — «Кіберпартызаны»

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць