Грамадства

У Грузіі затрымалі беларуса з пратэрмінаваным пашпартам, яму пагражае дэпартацыя ў Беларусь

Грамадзяніна Беларусі затрымалі 6 лістапада ў Грузіі пасля праверкі дакументаў. Цяпер яму пагражае дэпартацыя на радзіму, паведаміў выданню «Позірк» праваабаронца Раман Кісляк.

Дэпартамент міграцыі МУС Грузіі. Фота: сайт Міністэрства ўнутраных спраў Грузіі

Імя затрыманага не называецца з меркаванняў бяспекі.

«Учора, у пятніцу, затрымалі беларуса, які падаваўся [ў Грузіі] на прытулак, і яму адмовілі. У яго яшчэ няма рашэння апеляцыйнага суда, але, як я разумею, рашэнне было адмоўнае. У яго скончыўся часовы ID (пасведчанне асобы. — «Позірк».), у яго скончыўся беларускі пашпарт. Учора пры праверцы дакументаў у метро [у Тбілісі] яго спынілі і даставілі ў Дэпартамент міграцыі. І ў найбліжэйшы час прадставяць на арышт для дэпартацыі», — адзначыў суразмоўца.

Кісляк падкрэсліў, што ў Беларусі супраць гэтага чалавека вядзецца палітычна матываваны пераслед.

«Ён падаваўся на гэтай падставе на прытулак. Усім адмаўляюць, і яму ў тым ліку адмовілі ў статусе бежанца — і ў Дэпартаменце міграцыі, і ў гарадскім судзе, і ў апеляцыйным», — апісаў сітуацыю праваабаронца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі1

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Усе навіны →
Усе навіны

У польскім серыяле, які выйшаў на Netflix, адзін з персанажаў — беларускі доктар. У яго на спіне выпалена «здраднік»4

Хакеры цалкам знішчылі воблачную інфраструктуру аднаго з найбуйнейшых расійскіх хостынг-правайдараў Beget1

49‑гадовага лесніка з радзімы Лукашэнкі з двума дзясяткамі судзімасцяў узялі ў палон ва Украіне4

У МУС пракаментавалі справу віцебскага вядучага, які небяспечна пажартаваў на закрытым мерапрыемстве9

У Веткаўскім раёне адкрылі рух па новым мосце праз Сож1

Цесця прынца Гары арыштавалі ў ЗША па падазрэнні ў захоўванні дзіцячай парнаграфіі

Сі Дзіньпін зладзіў у партыі чыстку, найбуйнейшую з часоў Культурнай рэвалюцыі5

Андрэй Пачобут едзе ў Львоў11

На сайце футбольнага клуба «Катавіцы» памянялі сцяг: чырвона-зялёны на нацыянальны беларускі7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі1

Невядомы адкрыў страляніну ў цэнтры Кракава. Як мінімум пяць чалавек загінулі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць